ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі

Σχετικά έγγραφα
ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 3 Цыклы

Рашэнне задач па тэме «Асноўнае ўраўненне МКТ»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ. Дыферэнцыяльнае злічэнне функцыі адной зменнай

Рэпазіторый БДПУ ( ) + Азначэнне 2. Паслядоўнасць. Тэарэма 3. Аператар алгебраічнага інтэ г- ра вання непарыўны ў банахавай алгебры l m m

ΕΙΣΑΓΩΓΗ ΣΤΟΥΣ ΑΛΓΟΡΙΘΜΟΥΣ ΚΑΙ ΣΤΟΝ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΑΙΓΑΙΟΥ ΤΜΗΜΑ ΠΟΛΙΤΙΣΜΙΚΗΣ ΤΕΧΝΟΛΟΓΙΑΣ ΚΑΙ ΕΠΙΚΟΙΝΩΝΙΑΣ. Διδάσκουσα Δρ Β.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

Галоўнымі задачамі сучаснай школы МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ФІЗІКІ

Складаназалежныя сказы

ΜΑΘΗΜΑ / ΤΑΞΗ : ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΩΝ / Γ'ΕΠΑΛ ΗΜΕΡΟΜΗΝΙΑ: ΕΠΙΜΕΛΕΙΑ ΔΙΑΓΩΝΙΣΜΑΤΟΣ: Ι.ΜΙΧΑΛΕΑΚΟΣ-Α.ΚΑΤΡΑΚΗ-Χ.ΠΑΠΠΑ ΑΠΑΝΤΗΣΕΙΣ ΘΕΜΑ Α

ГЕАМЕТРЫЯ. Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Pascal, απλοί τύποι, τελεστές και εκφράσεις

Разьняволіць сумленьне гея

Α3. Να γράψετε τους αριθμούς 1, 2, 3, 4, 5 από τη Στήλη Α και δίπλα το γράμμα α, β, γ, δ, ε, στ από τη Στήλη Β που δίνει τη σωστή αντιστοιχία.

ΒΑΣΙΚΟΙ ΤΥΠΟΙ ΔΕΔΟΜΕΝΩΝ

84 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, Ñåðèÿ 4, 1, ñ

ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКАЙ ДУДЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Κεφάλαιο 13 : Τύποι Δεδοµένων

Αλγοριθμική & Δομές Δεδομένων- Γλώσσα Προγραμματισμού Ι (PASCAL)

ТРАДЫЦЫІ ПЕРАЕМНАСЦІ: АБ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ І АРФАЭПІІ

Філалогія 53 ПЕРАДАЧА ФРАНЦУЗСКІХ ФАНЕМ /Œ/ І /Ø/ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ УЛАСНЫХ ІМЁН

A ΜΕΡΟΣ. 1 program Puppy_Dog; 2 3 begin 4 end. 5 6 { Result of execution 7 8 (There is no output from this program ) 9 10 }

Προγραμματισμός PASCAL

Βασικοί τύποι δεδομένων (Pascal) ΕΠΑ.Λ Αλίμου Γ Πληροφορική Δομημένος Προγραμματισμός (Ε) Σχολ. Ετος Κων/νος Φλώρος

ΓΛΩΣΣΑ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΥ PASCAL

Αλγοριθμική & Δομές Δεδομένων- Γλώσσα Προγραμματισμού Ι (PASCAL) (PASCAL ) Μεταβλητές- Τύποι- Τελεστές

Κων/νου Στυλιάδη Χρήστου Ιωάννου. Εφαρµογή Αποθήκης σε Pascal

- program p_name(input) - uses crt

Γραπτές εξετάσεις στο μάθημα: ΔΟΜΗΜΕΝΟΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ (Θ) Εισηγητής: Γεωργίου Χρήστος ΘΕΜΑΤΑ & ΑΠΑΝΤΗΣΕΙΣ. Β. Χαρακτήρας(Αλφαριθμητικά)

Раздзелы Фанетыка, графіка, арфаграфія. 1. Г) жэ, эф; тэ, эс

ΚΕΦΑΛΑΙΟ 9 ΒΑΣΙΚΕΣ ΕΝΤΟΛΕΣ

ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΩΝ Κεφάλαιο 10 : Εντολές επιλογής και αποφάσεων

ΑΠΑΝΤΗΣΕΙΣ. α- Σωστό β- Σωστό γ- Λάθος δ- Λάθος ε- Σωστό στ- Σωστό

ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙΔΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΔΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙΔΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ

ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΕΣ Ι. Τα επιμέρους τμήματα ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΗ Η ΔΟΜΗ TOY ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΗ. Αναπαράσταση μεγεθών. Αναλογική αναπαράσταση ΚΕΝΤΡΙΚΗ ΜΝΗΜΗ ΜΟΝΑΔΑ ΕΛΕΓΧΟΥ

Газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У добры шлях!

ΜΑΘΗΜΑ / ΤΑΞΗ : ΔΟΜΗΜΕΝΟΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ / ΕΠΑΛ ΣΕΙΡΑ: ΗΜΕΡΟΜΗΝΙΑ:

Γ Τάξη ΕΠΑ.Λ. Κώστας Κωσταλίας Εκπαιδευτικός ΠΕ19

ΔΟΜΗΜΕΝΟΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ Κεφάλαιο 8 : H γλώσσα προγραµµατισµού Pascal 1 ο Μέρος σηµειώσεων (Ενότητες 8.1 & 8.2 σχολικού βιβλίου)

ΑΠΑΝΤΗΣΕΙΣ ΘΕΜΑ Α A1. 2-Λάθος 3-Λάθος 4-Σωστό 5-Λάθος A2. integer. real. Boolean. char. string A3.

Ει αγωγή η Fortran.

ΕΠΑΝΑΛΗΠΤΙΚΑ ΘΕΜΑΤΑ 2014

ιαφάνειες παρουσίασης #7

Εντολή Δεδομένα Περιεχόμενα μετά την εκτέλεση 1 read(x) 122 x= 2 read(a,b,c) a= b= c= 3 read(d,e)

ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў Складальнік дацэнт С.В. Чайкова

Грэцка-Беларускі Слоўнік ΕΛΛΗΝΟΛΕΥΚΟΡΩΣΙΚΟ ΛΕΞΙΚΟ

ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙΔΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΔΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙΔΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ ΠΑΓΚΥΠΡΙΕΣ ΕΞΕΤΑΣΕΙΣ 2009

Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 9 «А» клас Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» Тлумачальная запіска

ΚΕΦΑΛΑΙΟ 8 Η ΓΛΩΣΣΑ PASCAL

TO ΥΠΟΠΡΟΓΡΑΜΜΑ ΣΥΝΑΡΤΗΣΗ

ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙΔΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΔΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙΔΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ ΠΑΓΚΥΠΡΙΕΣ ΕΞΕΤΑΣΕΙΣ 2015

Απαντήσεις στο μάθημα Δομημένος Προγραμματισμός ΕΠΑΛ

Γ ΤΑΞΗ ΗΜΕΡΗΣΙΟΥ ΕΠΑ.Λ ΜΑΘΗΜΑ ΕΙ ΙΚΟΤΗΤΑΣ ΟΜΗΜΕΝΟΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ ΕΚΦΩΝΗΣΕΙΣ

ÔÏÕËÁ ÓÁÑÑÇ ÊÏÌÏÔÇÍÇ

procedure Calculate (a: real; var Β: real; m: integer; var k,n: integer; var c: integer); begin... end;

Τμήμα Τεχνολογίας Πληροφορικής & Τηλεπικοινωνιών Σχολή Διοίκησης και Οικονομίας - ΑΤΕΙ Ηπείρου Προγραμματισμός Ι Η Γλώσσα Προγραμματισμού PASCAL

Μαζέρας Αχιλλέας. Οι εντολές επανάληψης στην Pascal (While) Φυσικός Αυτοματιστής M.Sc. Νοέµβριος 2009

Α3. Ποια είναι τα πλεονεκτήματα του Δομημένου προγραμματισμού; (Μονάδες 10)

ΟΜΟΣΠΟΝ ΙΑ ΕΚΠΑΙ ΕΥΤΙΚΩΝ ΦΡΟΝΤΙΣΤΩΝ ΕΛΛΑ ΟΣ (Ο.Ε.Φ.Ε.) ΕΠΑΝΑΛΗΠΤΙΚΑ ΘΕΜΑΤΑ ΕΠΑΝΑΛΗΠΤΙΚΑ ΘΕΜΑΤΑ 2013

ΕΙΣΑΓΩΓΗ ΣΤΗΝ ΠΛΗΡΟΦΟΡΙΚΗ ΙΙ. Δρ. Π. Νικολαΐδου

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АНАЛІЗ МОЎНЫХ АДЗІНАК

Pascal. 26 Οκτωβρίου 2011

ΑΝΑΛΥΤΙΚΟ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑ ΚΑΙ ΕΞΕΤΑΣΤΕΑ ΥΛΗ. ΔΟΜΗΜΕΝΟΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ Με τις Γλώσσες Προγραμματισμού Pascal, C, C++, Java

Μετατροπή χαρακτήρων ASCII σε ακέραιο αριθµό (atoi) & Άνοιγµα αρχείου µέσα από τo QtSPIM, διάβασµα, και αποθήκευση του περιεχοµένου του στη µνήµη

ΦΥΣ-151. Ηλεκτρονικοί Υπολογιστές Ι (FORTRAN 77) (Άνοιξη 2004)

ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ ΥΠΟΛΟΓΙΣΜΟΣ Εντολές επιλογής και αποφάσεων 1 ο Φύλλο Εργασιών Εισαγωγικές ασκήσεις για την εντολή if ΑΠΑΝΤΗΣΕΙΣ


Σκοπός. Αλγεβρικοί και Λογικοί Υπολογισμοί στη PASCAL

Pascal Βασικοί τύποι δεδοµένων

- Αναπαράσταση ακέραιας τιµής : - Εύρος ακεραίων : - Ακέραιοι τύποι: - Πράξεις µε ακεραίους (DIV - MOD)

- program p_name(output); - uses crt;

ΑΝΑΛΥΤΙΚΟ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑ ΕΞΕΤΑΣΗΣ

Σημειώσεις για την Pascal

Κεφάλαιο 9 : Βασικές εντολές

A3. Μονάδες 5 Α4. Μονάδες 10 ΘΕΜΑ B. Β1. writeln Περιεχόμενα Εντολή Αποτελέσματα Παραμέτρων Μονάδες 20 ΘΕΜΑ Γ.

Εισαγωγή στη Fortran. Μάθημα 1 ο. Ελευθερία Λιούκα

ΠΛΗΡΟΦΟΡΙΚΗ ΣΤΟ ΕΝΙΑΙΟ ΛΥΚΕΙΟ

Αλγόριθμοι. Α. Υπολογιστικά Προβλήματα. Β. Εισαγωγή στους Αλγόριθμους. Γ. ομή Αλγόριθμων. Δ. ομές εδομένων

ΛΥΣΕΙΣ ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙΔΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΔΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙΔΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ ΠΑΓΚΥΠΡΙΕΣ ΕΞΕΤΑΣΕΙΣ 2007

ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙ ΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙ ΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ ΠΑΓΚΥΠΡΙΕΣ ΕΞΕΤΑΣΕΙΣ 2013

ιαφάνειες παρουσίασης #7

ΥΠΟΥΡΓΕΙΟ ΠΑΙΔΕΙΑΣ ΚΑΙ ΠΟΛΙΤΙΣΜΟΥ ΔΙΕΥΘΥΝΣΗ ΑΝΩΤΕΡΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΑΤΗΣ ΕΚΠΑΙΔΕΥΣΗΣ ΥΠΗΡΕΣΙΑ ΕΞΕΤΑΣΕΩΝ ΠΑΓΚΥΠΡΙΕΣ ΕΞΕΤΑΣΕΙΣ 2006

ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΕΣ Ι. Τύποι δεδομένων ΤΥΠΟΙ ΔΕΔΟΜΕΝΩΝ ΚΑΙ ΠΡΑΞΕΙΣ. Παράδειγμα #1. Πράξεις μεταξύ ακεραίων αριθμών

Εισαγωγή στο προγραμματισμό με τη PASCAL Οδηγός Προετοιμασίας για τη Τελική Εξέταση

ΕΙΣΑΓΩΓΗ ΣΤΟΥΣ ΑΛΓΟΡΙΘΜΟΥΣ ΚΑΙ ΣΤΟΝ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟ

ΕΙΣΑΓΩΓΗ ΣΤΟΥΣ ΑΛΓΟΡΙΘΜΟΥΣ ΚΑΙ ΣΤΟΝ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΑΙΓΑΙΟΥ ΤΜΗΜΑ ΠΟΛΙΤΙΣΜΙΚΗΣ ΤΕΧΝΟΛΟΓΙΑΣ ΚΑΙ ΕΠΙΚΟΙΝΩΝΙΑΣ. Διδάσκουσα Δρ Β.

Pascal. 1. Εισαγωγή Υπολογιστής

ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΠΕΙΡΑΙΩΣ ΤΜΗΜΑ ΒΙΟΜΗΧΑΝΙΚΗΣ ΙΟΙΚΗΣΗΣ ΚΑΙ ΤΕΧΝΟΛΟΓΙΑΣ

Προτεινόμενες λύσεις

ΠΙΝΑΚΑΣ ΠΕΡΙΕΧΟΜΕΝΩΝ

Προγραμματισμός PASCAL

Αλγόριθμοι. Βασικές έννοιες ΤΕΛΟΣ

ΚΕΦΑΛΑΙΟ 10 ΕΝΤΟΛΕΣ ΕΠΙΛΟΓΗΣ (ή εντολές Ελέγχου και Επιλογής ή εντολές Επιλογής και Απόφασης)

Σχολικό Βιβλίο - Κεφάλαιο 7 ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΣ ΜΕ PASCAL ΠΑΡΟΥΣΙΑΣΗ 13

СУПОЛКА ЯНА-ТРЫ-ЁН : ДА ПЫТАННЯ АКЦЫЯНІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ

Η Pascal με παραδείγματα

ΕΠΛ031 - Εισαγωγή στον Προγραμματισμό

ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΕΣ ΙΙ. Τύποι δεδομένων ΤΥΠΟΙ ΔΕΔΟΜΕΝΩΝ ΠΡΑΞΕΙΣ ΜΕΤΑΒΛΗΤΕΣ. Ακέραιοι αριθμοί (int) Πράξεις μεταξύ ακεραίων αριθμών

ΕΠΑ.Λ ΧΡΥΣΟΥΠΟΛΗΣ Γ Πληροφορική Προγραµµατισµός Υπολογιστών Κεφάλαιο 9 Σηµειώσεις 03. Εντολή Εκχώρησης - Αντικατάστασης

Transcript:

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі Мэта: азнаёміць з cістэмай Экспрэс Паскаль, галоўным меню, тэкставым рэдактарам, структурай праграмы; навучыць карыстацца аператарам прысвойвання, вылічваць арыфметычныя выразы, арганізоўваць увод і вывад даных. Экспрэс Паскаль прадстаўляе сабой інтэграваную сістэму, якая ўключае рэдактар тэкстаў, кампілятар і бібліятэку працэдур часу выканання. У працэсе работы сістэма выкарыстоўвае ўсю памяць камп ютэра. Пасля загрузкі сістэмы на экране з яўляецца галоўнае меню, у якім выдзелены асобныя сімвалы. Кожны сімвал ці іх група адпавядае сваёй камандзе меню. Пасля націску клавіш з сімваламі выконваюцца каманды, прычым у некаторых выпадках пры гэтым на экране з яўляюцца пытанні, ці патрабуецца ўвод параметраў. Асноўныя этапы паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм: 1. Стварэнне і рэдагаванне зыходнай праграмы. 2. Кампіляцыя, перавод тэксту зыходнага модуля на машынную мову. 3. Выкананне праграмы. Галоўнае меню сістэмы Экспрэс Паскаль Пасля загрузкі сістэмы экран прымае такі выгляд: Express Pascal v.2.0. Корвет - CP/M-80 mksoft Initialize disk system Default drive user: A00: Main file: Work file: ^Compile to Memory (Disk) ^Parameter string: Edit Pick Save Verify Compile Run Quit Help Find run-time error ^BAK-copy: off ^Verify:off ^Autosave EP.CFG: off ^Default/^Restory/^Save EP.CFG У гэтым меню змешчаны ўсе каманды, якія можа выконваць сістэма Экспрэсс Паскаль. Яно падзелена на дзве часткі: левую і правую. На экране ў назве кожнай каманды першая літара (у левай частцы) ці сімвал ^ і першая літара (у правай частцы) адмечаны белым прамавугольнікам. Гэта азначае, што для выканання каманды неабходна націснуць клавішу з адмечанай літарай (пры 1

націснутай клавішы Ctrl, калі ёсць ^). Напрыклад, каб выканаць каманду Run, трэба націснуць клавішу R ; каб выканаць каманду Parameter string, трэба пры націснутай клавішы Сtrl націснуць P. Каманды асноўнага меню Initialize disk system ініцыялізаваць дыскавую сістэму. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу I. Гэта каманда адлюстроўвае некаторыя асаблівасці аперацыйнай сістэмы CP/M. Аперацыйная сістэма сочыць за тым, якая дыскета знаходзіцца ў дыскаводзе, і, калі дыскета мяняецца, аўтаматычна пераводзіць дыскавод ў становішча "толькі чытанне" (каб знарок не сапсаваць дыскету). Таму, калі вам патрэбна запісаць адрэдагаваны тэкст праграмы ці адкампіліраваную праграму на другую дыскету, то вы павінны пасля ўстаноўкі новай дыскеты выканаць каманду Initialize disk system. Default drive user устанавіць дыскавод і нумар карыстальніка, якія далей улічваюцца аўтаматычна. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу D. Пры рабоце аперацыйнай сістэмы CP/M адзначана паняцце цяперашняга дыскавода, на які будуць запісвацца файлы і будуць шукацца файлы для чытання, калі яўна не ўказаны другі дыскавод. У сістэме CP/M версіі 2.2 работа з рознымі нумарамі карыстальніка вельмі нязручная, і таму не трэба змяняць нулі пасля назвы дыскавода. Main file галоўны файл. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу M. Галоўны файл гэта файл, які змяшчае зыходны тэкст праграммы, з якога павінна пачацца кампіляція. Галоўны файл трэба вакарыстоўваць у тых выпадках, калі праграма разбіваецца на некалькі файлаў, што ўключаюцца ў адзін з дапамогай дырэктывы кампілятара {$I імя файла}. Пры напісанні невялікіх праграм гэта каманда не выкарыстоўваецца. Work file рабочый файл. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу W. Рабочый файл гэта файл, які змяшчае зыходны тэкст праграмы, якую трэба рэдагаваць. Імя рабочага файла запісваецца лацінскімі літарамі да 8 сімвалаў, расшырэнне PAS задаецца аўтаматычна. Edit рэдагаваць тэкст праграмы. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу E. Пасля яе выканання сістэма пераходзіць у рэжым тэкставага рэдактара, дзе можна рэдагаваць зыходны тэкст праграмы, які знаходзіцца ў памяці камп ютэра альбо запісваць тэкст новай праграмы. Некаторыя каманды рэдагавання змешчаны ў дадатку 1. 2

Pick выбраць чарговы зыходны тэкст праграмы з pick-табліцы. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу P. У pick-табліцы захоўваецца інфармацыя аб 12-і апошніх файлах, з якімі працавалі. Для кожнага файла захоўваецца: імя файла, месца знаходжання курсора і маркера ў тэксце, размяшчэнне тэксту на экране. Рick-табліца захоўваецца ў файле EP.CFG. Save запісать зыходны тэкст праграмы на дыск. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу S. Пасля яе выканання запісваецца зыходны тэкст праграмы з аператыўнай памяці на дыск. Гэту каманду лепш выкарыстоўваць заўсёды, калі праграма створана альбо ў яе ўнесены змены. Verify параўнаць тэкст у памяці з тэкстам, які запісаны на дыску. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу V. Compile кампіліраваць. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу C. Пасля яе выканання ўся праграма (альбо модуль) пераводзіцца ў машынныя каманды для выканання працэсарам. Калі ў тэксце праграмы знаходзяцца памылкі мовы праграмавання, то кампіляцыя перарываецца і з яўляецца паведамленне аб памылцы. Адкампіліраваная праграма (альбо модуль) ці змяшчаецца ў аператыўнай памяці, ці запісваецца на дыск у залежнасці ад стану, які ўказаны ў радку Compile to Memory/Disk асноўнага меню. Калі праграма запісваецца на дыск, то яна запісваецца ў файл, імя якога супадае з іменем рабочага файла і прымае расшырэнне COM. Гэта звычайны праграмны файл CP/M, і ён цалкам гатовы да выканання. Run выканаць праграму. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу R. Пасля гэтага выконваецца толькі адкампіліраваная ў памяць праграма. Інакш з яўляецца паведамленне аб немагчымасці выканання. Адкампіліраваную праграму можна выконваць некалькі разоў, да той пары, пакуль у яе тэкст не будуць ўнесены змены. Quit выхад з сістэмы Экспрэс Паскаль. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу Q. Help падказка. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу H. Пасля яе выканання на экране адлюстроўваецца падказка кароткая інфармацыя аб камандах асноўнага меню і аб камандах рэдактара тэкстаў, пры гэтым неабходна, каб на цяперашнім дыску знаходзіўся файл EP.HLP (у ім захоўваецца тэкст падказкі). Find run-time error знайсці памылку часу выканання. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу F. 3

Пасля яе выканання ідзе пошук пункта ў зыходным тэксце праграмы, дзе ўзнікла памылка часу выканання. Compile to Disk/Memory устанавіць рэжым кампіляцыі на дыск/у памяць. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу C пры націснутай клавішы Ctrl. Гэта каманда ўстанаўлівае месца размяшчэння вынікаў кампіляцыі: на дыск альбо ў памяць. Калі ў асноўным меню знаходзіцца радок Compile to Disk (Memory), то адкампіліраваная праграма будзе запісана на дыск у COM-файл; калі ў асноўным меню знаходзіцца радок Compile to Memory (Disk), то адкапіліраваная праграма (альбо модуль) будзе змешчана ў памяці (звычайна менавіта гэта асноўны рэжым кампіляцыі). Parameter string радок параметра. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу P пры націснутай клавішы Ctrl. Гэта каманда дазваляе адрэдагаваць радок параметраў, якія перадаюцца ў праграму пры яе запуску. BAK-copy on/off уключыць/выключыць стварэнне BAK-копіі. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу B пры націснутай клавішы Ctrl. Гэта каманда пераключае рэжым стварэння BAK-копіі, якая можа з яўляцца пры выкананні каманды Save. Пры уключаным рэжыме перад тым, як захаваць тэкст праграмы ў рабочы файл, папярэдняя яго версія змяшчаецца ў файл з іменем рабочага файла, але прымае расшырэнне BAK. Verify on/off уключыць/выключыць аўтаматычную праверку пры запісу файла на дыск. Для выканання гэтай каманды трэба націснуць клавішу V пры націснутай клавішы Ctrl. Астатнія каманды адпаведна адносяцца да работы з файлам канфігурацыі EP.CFG. Простыя тыпы даных Тып Абазначэнні Межы Патрабуецца памяці (байт) byte 0..255 1 word 0..65535 2 integer -32768..32767 2 shortint -128..127 1 longint -2147483648..2147483647 4 real 2.9Е-39..1.7Е38 6 сімвальны char кодавая табліца ПЭВМ 1 лагічны boolean true, false 1 4

Аператар прысвойвання Гэты аператар абазначаецца як := і мае такі агульны выгляд: пераменная:=выраз; Пры гэтым трэба ўважліва сачыць за тым, каб супадалі тыпы пераменнай у левай частцы аператара і значэнне выразу ў правай частцы. Магчыма прысвойванне цэлага значэння выразу пераменнай сапраўднага тыпу. Аператар уводу Для ўводу інфармацыі з клавіятуры выкарыстоўваецца аператар read. Фармат: read (спіс пераменных); ці readln(спіс пераменных); Напрыклад, readln (a,b,c);. Пераменныя пералічваюцца праз коску. У час выканання аператара ўводу праграма прыпыняецца і чакае ўводу інфармацыі з клавіятуры. Увод ажыццяўляецца наборам лікаў, падзеленых прабелам, і заканчваецца націскам клавішы ўводу. Неабходна адзначыць, што значэнне, якое ўводзіцца, павінна адпавядаць тыпам пераменных і сэнсу праграмы. Напрыклад, var b:real; a:char; read(a,b); Калі ў нас ёсць некалькі аператараў read, падзеленых другімі камандамі, то ў час выканання першага аператара read можна ўвесці ўсе пераменныя. Для астатніх камандаў праграма не прыпыніцца. У адрозненне ад аператара read аператар readln пасля ўводу ўсіх указаных у аператары даных здзяйсняе пераход да наступнага радка. Аператар вываду Аператар вываду write служыць для вываду інфармацыі на экран дысплея ці прынтэра. Выгляд аператара: write (спіс выразаў);. Выразы ў спісе падзяляюцца коскамі. У выніку выканання аператара write могуць вылічвацца значэнні выразаў: write (' y= ', 2*y+sqr(y)); Радкі выводзяцца без усякіх змен, пры гэтым самі апострафы не выводзяцца. Разам з аператарам write выкарыстоўваецца аператар writeln. Адрозненне іх у наступным: пры выкананні аператара write інфармацыя выводзіцца на экран і курсор застаецца ў тым жа радку. Пераход на наступны радок выконваецца толькі тады, калі радок, які выводзіцца, будзе поўнасцю запоўнены. У выніку 5

выканання аператара writeln пасля вываду інфармацыі курсор пераводзіцца на наступны радок. Вынікам выканання камандаў write (1); writeln; write(-2,3); будзе: 1-23. Калі не прыняць спецыяльных мер, то значэнні х пераменных і выразаў выводзяцца ў форме з плаваючай коскай. Для вываду х лікаў у форме з фіксаванай кропкай указваецца фармат пасля ліку: write(лік:w:d);. Тут: w агульная шырыня поля ліку пасля вываду; d колькасць лічбаў пасля кропкі, якая аддзяляе дробную частку ад цэлай (апошнія лічбы акругляюцца). writeln(- 73.12:6:1);. Вынік (на экране клетак няма, будзем лічыць, што адна клетка табліцы адно знакамесца на экране): - 7 3. 1 Калі колькасць сімвалаў у прадстаўленні вывадзімага значэння аказваецца меншай, чым w, то да яго злева дабаўляюцца прабелы. Калі w не ўказываецца, то назначаецца стандартная даўжыня поля, часцей за ўсё 13 знакамесцаў. Прыклады аператараў вываду: 1. Арганізацыя вываду значэнняў пераменных a, b, c цэлага тыпу: var a,b,c:integer; readln(a,b,c); writeln(a,b,c); 12_ 34_ 98 увод ( _ гэта знак прабела ва ўсіх астатніх прыкладах) 123498 вывад; write(a:4,b:5); writeln(c); 12_ -34_ 6 увод; 12-346 вывад; write('a=',a:4,'_ b=',b:5);writeln(c); 555_ -899_ -8 увод; a=_ 555 b=_-899-8 вывад. Калі колькасці ўказаных пазіцый недастаткова, то аўтаматычна павялічваецца месца вываду да неабходных памераў. Напрыклад, у аператары writeln(30521:2) для вываду ўказана толькі 2 знакамесцы, але на экране выведзецца лік 30521. 6

2. Арганізацыя вываду х лікаў: var a,b,c:real; readln(a,b,c); writeln(a,b,c); даўжыня поля не ўказана; 222.677777 _ 888.4444444_ -6.7 увод ; _2.2267777700e+02_8.884444440e+02-6.7000000000e+00 вывад ; writeln(a:6:3,b:7:2,c:4:1); 222.677777_888.4444444_-6.7 увод ; _222.678_888.44-6.7 вывад. Калі ў аператары вываду ўказана агульная колькасць пазіцый w і не запісана колькасць пазіцый пасля коскі, то лікі выводзяцца ў экспаненцыяльнай форме з шырынёй поля w. writeln(a:6,b:7,c:4); 222.677777_ 888.4444444_ -6.7 увод; _2.2e+02_8.9e+02-6.7e+00 вывад. 3. Арганізацыя вываду значэнняў сімвальнага тыпу: var a,b,c:char; readln(a,b,c); writeln(a:6,b:8,c:4); pro увод без прабелаў (прабел гэта сімвал); _p _ r _ o вывад; writeln(a,b,c); pro увод; pro вывад. 4. Пры вывадзе значеннняў булеўскага тыпу на экран выводзіцца True ці False. var a,b,c:integer; readln(a,b,c); writeln(a<b:7,b>c:4); 1 2 3 увод; _TrueFalse вывад. Абазначэнне а+в Арыфметычныя аперацыі Прызначэнне складанне а і в Тып аргументаў толькі адзін, другі 7 Тып выніку

а в а*в а/в а mod в а div в адыманне в ад а множанне а на в дзяленне а на в астатак ад дзялення а на в цэлалікавае дзяленне а на в толькі адзін, другі толькі адзін, другі толькі адзін, другі толькі толькі Матэматычныя функцыі Абазначэнне abs(x) sin(x) cos(x) arctan(x) exp(x) ln(x) sqr(x) sqrt(x) frac(x) int(x) Прызначэнне Тып Тып аргумента х выніку у модуль велічыні х сінус х косінус х арктангенс х е узводзіцца ў ступень х натуральны лагарыфм х (х > 0) узводзіць х у квадрат корань з х (х 0) дробную частку х цэлую частку х 8

trunc(x) цэлую частку х толькі round(x) знаходзіць цэлае, бліжэйшае да х толькі odd(x) правярае на няцотнасць х лагічны random(x) выпадковае ў межах цэлае значэнне 0 у < х random выпадковае ў межах без аргумента сапраўднае значэнне 0 у < 1 pi лік π без аргумента 3 Прыклад 1. Разгледзім праграму для вылічэння значэнняў выразаў:b =a ; c = sin( a) + e. program umn; var a,b,с,е:real; writeln('ввод a е'); readln(a,е); b:=a*a*а; c:=sin(a)+sqrt(abs(е)); writeln('otwet b= ',b:6:2,' c= ',c:8:1); END. Тэкставы і графічны рэжымы работы экрана Ёсць група працэдур і функцый, якія забяспечваюць аўтаматызацыю праграмавання работы з экранам і клавіятурай камп'ютэра. Трэба падкрэсліць, што экран КУВТ "Карвет" можа працаваць паралельна ў двух рэжымах тэкставым і графічным. У тэкставым рэжыме кожны сімвал займае адно знакамесца (як у звычайнай друкавальнай машынцы). Усяго такіх знакамесцаў у радку 64, а радкоў на экране 15. Такім чынам, кожнае знакамесца мае дзве каардынаты: пазіцыю ў радку і нумар радка. Ніжэй прыведзены асноўныя працэдуры і функцыі кіравання экранам у тэкставым рэжыме. Працэдура clrscr gotoxy(x,y) Працэдуры кіравання экранам Прызначэнне чысціць тэкставы экран перамяшчае тэкставы курсор па ўказаным у працэдуры каардынатам 9

Функцыі кіравання клавіятурай Функцыя keypressed readkey Прызначэнне вяртае вынік true, калі на клавіятуры была націснута якая-небудзь клавіша зчытвае сімвал з клавіятуры Графічны рэжым работы экрана Пры пабудове розных малюнкаў, графікаў трэба ўлічваць, што кожны пункт задаецца дзвюма цэлалікавымі каардынатамі. Каардынаты задаюцца зыходзячы з наступных дамоўленасцей: пункт у левым верхнім кутку экрана мае каардынаты (0,0), вось ОХ накіравана ўправа, а вось ОY уніз. Пункт у правым ніжнім кутку мае каардынаты (511,255). O X 511 Y 255 Працэдура clrgscr setcolor(с) putpixel(x,y) line(x,y,x1,y1) rectangle(x,y,x1,y1,false) rectangle(x,y,x1,y1,true) circle(x,y,r,false) circle(x,y,r,true) Працэдуры кіравання графічным экранам Прызначэнне адкрыццё і чыстка графічнага экрана устаноўка колеру для малявання з нумарам с адлюстраванее пункта адлюстраванне адрэзка маляванне па зададзенай дыяганалі: контура прамавугольніка зафарбаванага прамавугольніка маляванне: акружнасці з зададзеным цэнтрам і радыусам круга з зададзеным цэнтрам і радыусам Пабудаванне графічных відарысаў можа выконвацца разам з вывадам тэкставай інфармацыі. Прывядзём табліцу кодаў колераў: Код 0 1 2 3 4 5 6 7 Колер чорны сіні зялёны блакітны чырвоны ліловы жоўты белы 10

Прыклад 2. Саставім праграму малявання трохвугольніка: program ris1; clrgscr; line(70,30,200,100); line(200,100,150,170); line(150,170,70,30); gotoxy(10,2); writeln( трохвугольнік ); END. 11