Складаназалежныя сказы

Μέγεθος: px
Εμφάνιση ξεκινά από τη σελίδα:

Download "Складаназалежныя сказы"

Transcript

1 Установа адукацыі Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа 1 г. Лепеля Урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме: Складаназалежныя сказы (10 клас) Падрыхтавала: настаўнік I катэгорыі Назарава Н. І. 1

2 Тэма. Складаназалежныя сказы. Мэты: - замацаваць уяўленне пра складаназалежны сказ як сінтаксічную адзінку; - выпрацоўваць навыкі знаходзіць такія канструкцыі ў тэкстах (і канструкцыі, вывучаныя раней), правільна інтанаваць іх; будаваць складаназалежныя сказы; - удасканальваць пунктуацыйныя навыкі і навыкі сінтаксічнага разбору; - развіваць маўленне вучняў, іх памяць, мысленне, творчыя здольнасці; - выхоўваць найлепшыя чалавечыя якасці: пачуццё павагі да людзей, любові да Радзімы, роднай мовы, прыроды, пачуццё чалавечай годнасці. Эпіграф: Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць. (А. Ставер) Ход урока. I. Арганізацыйны момант. II. Праца па тэме ўрока. 1. Матывацыйны этап. Аб яўленне тэмы ўрока. (1 слайд) - Якія задачы мы павінны вырашыць на ўроку? (дзеці самі фармулююць задачы урока). Аб яўленне мэты ўрока настаўнікам. 2. Зварот да эпіграфа. ( тлумачэнне яго сэнсу, аналіз сказа) (2 слайд) - Як вы разумееце сэнс эпіграфа? - Што сабой уяўляе дадзены сказ паводле будовы? 3. Вуснае апытанне: (3 слайд) 1. Які сказ называецца складаным? 2. Пры дапамозе якіх сродкаў простыя сказы звязваюцца ў складаны? 3. Якія віды злучнікавых складаных сказаў вы ведаеце? 4. Які сказ называецца складаназлучаным? 5. Які сказ называецца складаназалежным? 6. Якія бываюць віды даданых сказаў паводле значэння? 2

3 7. Чым адрозніваюцца злучнікі ад злучальных слоў? 4. Аналіз сказаў (вызначыць від сказа, калі сказ складаназалежны, вызначыць від даданай часткі, сродкі сувязі): (4, 5 слайды) 1. Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны дым над хатай, снапамі прыціснуты ток, матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам (П. Панчанка) 2. Для нас прыроды болей мілай, Чым беларуская, няма (Н. Гілевіч) 3. Няма на свеце большае пашаны, як жыць з народам думкаю адной. (А. Звонак) 4. З любым народам мы гаворым І людзі разумеюць нас (А. Пысін) 5. Толькі на вялікай адлегласці можна адчуць, якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы. 6. Бацькі і дзяды нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была як агонь. (Я. Брыль) 5. Праца з тэкстам. (6 слайд) 1. Вызначыце стыль і тып тэксту. 2. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. 3. Адзін складаназалежны сказ запішыце на дошцы і зрабіце яго сінтаксічны разбор. Тэкст (на картках): Нацыянальнае гэта пачуццё-а..чуванне канкрэтнай радзімы якое даецца чалавеку разам з жыццём. Нацыянальны характар нацыянальны погл..д на рэчы адчуванне свайго слова перадаецца быццам бы па спадчыне. Вядома ж абавя..ковы тут фактар родная мова. Нездарма ў беларусаў яна завецца ма..чынай бо маці спявае на гэтай мове першую калыханку вучыць дзіця першым словам вучыць яго спазнаваць свет абжывацца ў свеце прывучаць свет да сябе і сябе да свету. Мову нездарма называюць душой народа нацыі. Птушка па голасу наро.. па мове вызначаецца адрозніваецца. 3

4 6. Выкананне задання па выбраным узроўні. (6 слайд) Узровень А (мінімальны). Перабудуйце простыя сказы ў складаназалежныя. Узровень Б (агульны). Складзіце сказы па схемах: а) [... наз., (дзе...),...]. б) [... наз.], (куды...). в) [... дзеясл.], (як...). Узровень В (высокі). Напішыце разважанне-мініяцюру, узяўшы за аснову эпіграф урока. 7. Дэманстрацыя беларускіх краявідаў. (7 слайд). Гучыць песня Мой родны кут, вучні выконваюць творчыя заданні. Праверка творчых заданняў. 8. Трэніровачна-карэкцыйны этап. (8 слайд) Выкананне тэставых заданняў, узаемаправерка работ (на дошцы запісаны адказы), тлумачэнне памылак. Правільныя адказы: I варыянт II варыянт 1. б 1. а, в 2. б, в, г, е 2. а, г 3. в 3. а 4. в, г 4. а, в, г 5. б, г 5. а, д 9. Падвядзенне вынікаў урока і рэфлексія дзейнасці. (9 слайд) - Як вы думаеце, ці дасягнулі мы сваёй мэты на уроку? - Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы наступныя абазначэнні: - выдатна ; - добра ; O - дрэнна ; Δ - зусім дрэнна. Ці добра табой засвоена тэма? Наколькі ўрок аказаўся карысным? Ацані сваю працу на ўроку. 4

5 10. Дамашняе заданне на выбар (10 слайд): 1. Знайсці і выпісаць 6 загадак або 6 прыказак, якія паводле будовы з яўляюцца складаназалежнымі сказамі. 2. Скласці выказванне на тэму эпіграфа, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы. 5

6 Дадатак. 1 слайд 2 слайд Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць. А. Ставер 3 слайд 4 слайд Адкажыце на пытанні: 1 Які сказ называецца складаным? 2. Пры дапамозе якіх сродкаў простыя сказы звязваюцца ў складаны? 3. Якія віды злучнікавых складаных сказаў вы ведаеце? 4. Які сказ называецца складаназлучаным? 5. Які сказ называецца складаназалежным? 6. Якія бываюць віды даданых сказаў паводле значэння? 7. Чым адрозніваюцца злучнікі ад злучальных слоў? Прааналізуйце сказы: 1. Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны дым над хатай, снапамі прыціснуты ток, матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам (П. Панчанка) 2. Для нас прыроды болей мілай, Чым беларуская, няма (Н. Гілевіч) 3. Няма на свеце большае пашаны, як жыць з народам думкаю адной. (А. Звонак) 5 слайд 6 слайд Прааналізуйце сказы: 4. З любым народам мы гаворым І людзі разумеюць нас (А. Пысін) 5. Толькі на вялікай адлегласці можна адчуць, якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы. 6. Бацькі і дзяды нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была як агонь. (Я. Брыль) Праца з тэкстам 1. Вызначыць стыль тэксту. 2. Уставіць прапушчаныя літары і знакі прыпынку. 3. Адзін складаназалежны сказ запісаць на дошцы і зрабіць яго сінтаксічны разбор. 7 слайд 8 слайд Адказы на тэставыя Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць. А. Ставер заданні: I варыянт II варыянт 1. б 1. а, в 2. б, в, г, е 2. а, г 3. в 3. а 4. в, г 4. а, в, г 5. б, г 5. а, д 6

7 9 слайд 10 слайд Дамашняе заданне (на выбар): Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы наступныя абазначэнні: - выдатна ; - добра ; O - дрэнна ; Δ - зусім дрэнна. 1. Ці добра табой засвоена тэма? 2. Наколькі ўрок аказаўся карысным? 3. Ацані сваю працу на ўроку. 1. Знайсці і выпісаць 6 загадак або 6 прыказак, якія паводле будовы з яўляюцца складаназалежнымі сказамі. 2. Скласці выказванне на тэму эпіграфа, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы. 7

8 Тэст. Складаназалежны сказ I варыянт 1. Адзначце правільнае сцвярджэнне: Складаназалежны сказ гэта сказ, у якім... а) граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе; б) адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой і звязваецца з ёй пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка або злучальнага слова; в) граматычныя часткі звязваюцца сэнсава і інтанацыйна. 2. Адзначце падпарадкавальныя злучнікі: а) а; д) але; б) што; е)каб; в) як; ё) або; г) бо; ж) ні-ні. 3. Адзначце сказы, у якіх даданая частка стаіць перад галоўнай часткай: а) Уначы, калі спяць палеткі і травы, ціха сосны шумяць пра геройства і славу. (Бач.) б) Той, каго ты кахаеш, павінен быць даражэй за самога сябе. (Скр.) в) Калі ж над водамі пярсцёнкам узыходзіў месяц залаты, тады глядзелася сасонка ў люстэрка сіняе вады. (Тр.) г) Сэнс жыцця спасцігаю ўсё болей, калі Купалу чытаю. (Дзярг.) д) Нямала давялося праліць людзям поту, пакуль пралажылі гэтую шырокую дарогу між тоўстых сосен. (Пальч.) 4. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць адну коску: а) Рука Валатовіча што трымала акуляры прыкметна дрыжала. (Я. Б.) б) У гэты час калі Алесь перадаваў старшыні паперы у кабінет увайшоў начальнік. (Як.) в) Як жа ўзрадавалася Люба калі праз гадзіны дзве яна пачула гаваркую кабету. (Я. Б.) г) Чым больш уставала гэтых перашкод тым больш расло ў Сцёпкі упартае жаданне дабіцца свайго. (К-с) 5. Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку: а) Парыла так што ў Куранях і навакол усё млела ў духаце. (І. Мел.) б) Дзеці ўважліва глядзелі і запаміналі, як пускае майстар станок. в) Адсюль, відаць, што дужы экскаватар настойліва ўгрызаецца ў руіны. (Аўр.) г) Каля агню ў бары смалістым, дзе поўнач білася крылом, не раз сапёрагарманіста салдаты слухалі палком. (М. К.). д) Рука, што так песціць ласкава дзіця бывае мацнейшай ад сталі. (Бр.) Тэст. Складаназалежны сказ II варыянт 1. Адзначце памылковае сцвярджэнне: Складаназалежны сказ гэта сказ, у якім... а) граматычныя часткі звязваюцца толькі пры дапамозе інтанацыі; б) адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой і звязваецца з ёй пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка або злучальнага слова; в) граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе. 2. Адзначце, што можа быць злучальным словам: а) адносныя займеннікі; б) пытальныя займеннікі; в) указальныя займеннікі; г) прыслоўі; д) прыметнікі. 3. Адзначце сказы, у якіх даданая частка стаіць пасля галоўнай часткі: а) Той герой, хто за Радзіму ідзе ў бой. (Прык.) б) Якія мы самі, такія нашы сані. (Прык.) в) Усе, хто яшчэ спаў, заварушыліся, паслухмяна ўсталі. (І. Мел.) г) Які госць, такое і частаванне. (Прык.) д) Рабочыя, што ішлі разам, прыпыніліся ўперадзе 4. Адзначце сказы, у якіх граматычныя часткі звязаны падпарадкавальнымі злучнікамі: а) Няма на свеце большае пашаны, як жыць з народам думкаю адной. (Зв.) б) Яна так і не прычакала ў той дзень, калі Адась зноў прыйдзе ў хату. (К. Ч.) в) Каб трошкі спазніліся хлопцы, то ўжо не засталі б лесніка дома. г) Цэлыя чароды птушак шуганулі ў лес, каб знайсці дзятла. (Шах.) д) Электрычная лямпачка, якая вісела пад самай столлю, свяціла блякла. (І. Н.) 5. Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку: а) Ядвісі цікава было паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнік. (Кол.) б) Галоўны бацькаў клопат, у тым каб скласці хату і хутчэй у яе перабрацца. (І. Н.) в) Возера якое з усіх бакоў акружыў лес, здавалася зверху кропляй расы ў траве. (Гур.) г) Той хто на мір узняў сягоння меч, сам не міне яго. (Панч.) д) Хто на чым сядзіць, той таго глядзіць.

Рашэнне задач па тэме «Асноўнае ўраўненне МКТ»

Рашэнне задач па тэме «Асноўнае ўраўненне МКТ» Г.А. Дражына, настаўнік фізікі і матэматыкі вышэйшай катэгорыі Каменіцкага ВПК «Дзіцячы сад-сярэдняя школа» Рашэнне задач па тэме «Асноўнае ўраўненне МКТ» Мэты ўрока: забяспечыць авалоданне вучнямі асноўнымі

Διαβάστε περισσότερα

Разьняволіць сумленьне гея

Разьняволіць сумленьне гея Адрас гэтага тэкста: http://www.jamesalison.co.uk/pdf/bel25.pdf Разьняволіць сумленьне гея Джэймс Алісан Пачну з аповеда пра свайго сябра Бэнджаміна О Салівана, манаха бэнэдыктынца з Амплфорцкага абацтва,

Διαβάστε περισσότερα

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 3 Цыклы

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 3 Цыклы ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 3 Цыклы Мэта: азнаёміць з асноўнымі канструкцыямі, з дапамогай якіх рэалізоўваюцца цыклічныя алгарытмы на мове Паскаль. Алгарытм называецца цыклічным, калі ён змяшчае шматразовае выкананне

Διαβάστε περισσότερα

Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 9 «А» клас Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» Тлумачальная запіска

Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 9 «А» клас Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» Тлумачальная запіска Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа 16 г. Пінска» Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 9 «А» клас Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» Корзун Алена Уладзіміраўна, настаўнік беларускай

Διαβάστε περισσότερα

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I Геаметрычныя фігуры і іх уласцівасці/ Мнагаграннікі Лікі і вылічэнні/ Параўнанне лікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў РТ 05/06 гг. Этап

Διαβάστε περισσότερα

Галоўнымі задачамі сучаснай школы МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ФІЗІКІ

Галоўнымі задачамі сучаснай школы МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ФІЗІКІ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ФІЗІКІ УДК 535.41(07) МЕТАДЫЧНЫ ПАДЫХОД ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ СВЯТЛА Ў ШКОЛЬНЫМ І ЎНІВЕРСІТЭЦКІМ КУРСАХ ФІЗІКІ В. Р. Собаль, доктар фізіка-матэматычных навук,

Διαβάστε περισσότερα

ГЕАМЕТРЫЯ. Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

ГЕАМЕТРЫЯ. Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ГЕАМЕТРЫЯ Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Мінск «Народная асвета» 2017 УДК 514(075.3=161.3)

Διαβάστε περισσότερα

ТРАДЫЦЫІ ПЕРАЕМНАСЦІ: АБ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ І АРФАЭПІІ

ТРАДЫЦЫІ ПЕРАЕМНАСЦІ: АБ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ І АРФАЭПІІ Васілеўская А.С., Качан В.Г. ТРАДЫЦЫІ ПЕРАЕМНАСЦІ: АБ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ І АРФАЭПІІ Навучанне правільнаму, багатаму і разнастайнаму маўленню (як вуснаму, так і пісьмоваму) адна з асноўных задач не толькі

Διαβάστε περισσότερα

ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКАЙ ДУДЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКАЙ ДУДЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКАЙ ДУДЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Аляксандр Сурба Дуда інструмент старажытнага паходжання (даследчыкі сцвярджаюць, што першы вобраз гэтага інструмента быў вядомы ў Старажытным

Διαβάστε περισσότερα

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў РТ 05/06 гг. Этап I Тэматычнае кансультаванне па матэматыцы Варыянт Раздзел праграмы/ Геаметрычныя фігуры

Διαβάστε περισσότερα

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі Мэта: азнаёміць з cістэмай Экспрэс Паскаль, галоўным меню, тэкставым рэдактарам, структурай

Διαβάστε περισσότερα

Раздзелы Фанетыка, графіка, арфаграфія. 1. Г) жэ, эф; тэ, эс

Раздзелы Фанетыка, графіка, арфаграфія. 1. Г) жэ, эф; тэ, эс Адказы, даведкі і каментарыі да заданняў І (завочнага) этапу заняткаў у вочна-завочнай школе па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Раздзелы Фанетыка, графіка, арфаграфія 1. Г) жэ,

Διαβάστε περισσότερα

Ηράκλειο Κρήτης, 22 Ιουνίου 2018 (Παρασκευή)

Ηράκλειο Κρήτης, 22 Ιουνίου 2018 (Παρασκευή) Ηράκλειο Κρήτης, 22 Ιουνίου 2018 (Παρασκευή) Επίπεδα А1, А2, В1, В2 (όλες οι ενότητες) Τόπος διεξαγωγής: Πανεπιστήμιο Κρήτης, Πανεπιστημιούπολη Βουτών, ΤΜΗΜΑ ΕΠΙΣΤΗΜΗΣ ΥΠΟΛΟΓΙΣΤΩΝ, ΑΜΦΙΘΕΑΤΡΟ Β, 2ο όροφο

Διαβάστε περισσότερα

84 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, Ñåðèÿ 4, 1, ñ

84 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, Ñåðèÿ 4, 1, ñ 84 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, Ñåðèÿ 4, 1, ñ. 84 90 УДК 811.161.3 355(043.3) В. А. Мандзік Нацыянальная акадэмія навук Беларусі АСАБЛІВАСЦІ ВЫМАЎЛЕННЯ КАНСАНАНТНЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ З ПАЧАТКОВЫМІ ЗВОНКІМІ ЗМЫЧНЫМІ НА

Διαβάστε περισσότερα

ΠΡΕΣΒΕΙΑ ΤΗΣ ΕΛΛΑΔΟΣ ΣΤO ΚΙEBO

ΠΡΕΣΒΕΙΑ ΤΗΣ ΕΛΛΑΔΟΣ ΣΤO ΚΙEBO ΠΡΕΣΒΕΙΑ ΤΗΣ ΕΛΛΑΔΟΣ ΣΤO ΚΙEBO ΓΡΑΦΕΙΟ ΟΙΚΟΝΟΜΙΚΩΝ ΚΑΙ ΕΜΠΟΡΙΚΩΝ ΥΠΟΘΕΣΕΩΝ Κίεβο, 18 Δεκεμβρίου 2017 Α.Π.: Φ. 2700/341 Σας αποστέλλουμε συνημμένα, για ενημέρωση, Investor Survey και 2018 Economic Forecast

Διαβάστε περισσότερα

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў РТ 05/06 гг. Этап I Тэматычнае кансультаванне па фізіцы Варыянт Раздзел праграмы/ Элемент зместу Змест

Διαβάστε περισσότερα

Філалогія 53 ПЕРАДАЧА ФРАНЦУЗСКІХ ФАНЕМ /Œ/ І /Ø/ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ УЛАСНЫХ ІМЁН

Філалогія 53 ПЕРАДАЧА ФРАНЦУЗСКІХ ФАНЕМ /Œ/ І /Ø/ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ УЛАСНЫХ ІМЁН УДК 81 255.4:[811.133.1:811.161.3] П. Р. Ламака, аспірант кафедры агульнага і рускага мовазнаўства БДПУ ПЕРАДАЧА ФРАНЦУЗСКІХ ФАНЕМ /Œ/ І /Ø/ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ

Διαβάστε περισσότερα

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АНАЛІЗ МОЎНЫХ АДЗІНАК

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АНАЛІЗ МОЎНЫХ АДЗІНАК Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» В.У. Азарка, А.С. Васілеўская БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АНАЛІЗ МОЎНЫХ АДЗІНАК Рэкамендавана

Διαβάστε περισσότερα

Грэцка-Беларускі Слоўнік ΕΛΛΗΝΟΛΕΥΚΟΡΩΣΙΚΟ ΛΕΞΙΚΟ

Грэцка-Беларускі Слоўнік ΕΛΛΗΝΟΛΕΥΚΟΡΩΣΙΚΟ ΛΕΞΙΚΟ Да карыстальнікаў. Грэцка-Беларускі Слоўнік ΕΛΛΗΝΟΛΕΥΚΟΡΩΣΙΚΟ ΛΕΞΙΚΟ Памяці мілага брата Якава Гэты невялікі слоўнік дае добрыя ўводзіны ў сучасную грэцкую мову, дазваляе беларусу з дастатковай ступенню

Διαβάστε περισσότερα

20 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, ñåðèÿ 6, 1, ñ

20 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, ñåðèÿ 6, 1, ñ 20 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, ñåðèÿ 6, 1, ñ. 20 24 УДК 94(474/476)«1625/1629»+94(438)«1625/1626»+94(485)«1625/1629» А. В. Дземідовіч Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ПАЛІТЫЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Διαβάστε περισσότερα

Газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У добры шлях!

Газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У добры шлях! Газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта www.gazeta.bsu.by Пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая лiтара» ў намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета» 2 ліпеня 2013 года, 11-12 (2093-2094)

Διαβάστε περισσότερα

Minion Pro Condensed A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U

Minion Pro Condensed A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U Minion Pro Condensed Latin capitals A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z & Æ Ł Ø Œ Þ Ð Á Â Ä À Å Ã Ç É Ê Ë È Í Î Ï Ì İ Ñ Ó Ô Ö Ò Õ Š Ú Û Ü Ù Ý Ÿ Ž Ă Ā Ą Ć Č Ď Đ Ě Ė Ē Ę Ğ Ģ Ī Į Ķ Ĺ Ľ Ļ Ń

Διαβάστε περισσότερα

РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ. Дыферэнцыяльнае злічэнне функцыі адной зменнай

РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ. Дыферэнцыяльнае злічэнне функцыі адной зменнай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка І. М. Гуло, Э. У. Шалік, А. К. Ражко Дыферэнцыяльнае злічэнне функцыі адной зменнай

Διαβάστε περισσότερα

Business Opening. Very formal, recipient has a special title that must be used in place of their name

Business Opening. Very formal, recipient has a special title that must be used in place of their name - Opening Greek Russian Αξιότιμε κύριε Πρόεδρε, Уважаемый г-н президент Very formal, recipient has a special title that must be used in place of their name Αγαπητέ κύριε, Уважаемый г-н... Formal, male

Διαβάστε περισσότερα

Μνήµη τής ευρέσεως τής τιµίας κεφαλής τού Αγίου Προφήτου, Προδρόµου καί Βαπτιστού Ιωάννου. 2. hlas Byz. / ZR Byzantská tradícia: Am, Vi

Μνήµη τής ευρέσεως τής τιµίας κεφαλής τού Αγίου Προφήτου, Προδρόµου καί Βαπτιστού Ιωάννου. 2. hlas Byz. / ZR Byzantská tradícia: Am, Vi 24.2. Μνήµη τής ευρέσεως τής τιµίας κεφαλής τού Αγίου Προφήτου, Προδρόµου καί Βαπτιστού Ιωάννου. Пeрво е и 3 вт о р0 е њ брё т ен і е чес т н hz гл авы2 п т eч евы. 2. hlas Byz. / ZR.. Η τών θείων εννοιών

Διαβάστε περισσότερα

школска 2017/2018. година

школска 2017/2018. година РЕГИОНАЛНО ТАКМИЧЕЊЕ УЧЕНИКА СРЕДЊИХ РЕПУБЛИКЕ СР ПСКЕ ИЗ М А Т Е М А Т И К Е **РЕГИЈА ПРИЈЕДОР ** школска 2017/2018. година Приједор, 03.03.2018. О ДОМАЋИНУ ЈУ ЕЛЕКТРОТЕХНИЧКА ПРИЈЕДОР ОСНОВНИ ПОДАЦИ

Διαβάστε περισσότερα

http://www.nbrb.by/bv 23 [604] ë³ñòàïàä 2013 Ýìèññèîííàÿ ýêîíîìèêà: íîâàÿ ïàðàäèãìà èëè òóïèê? / ñòðàíèöà 3 Äîëãîñðî íîå ïðîãíîçèðîâàíèå ýêîíîìè åñêîãî ðîñòà ñòðàí ÅÝÏ / ñòðàíèöà 7 Îïòèìèçàöèÿ êðåäèòîâàíèÿ

Διαβάστε περισσότερα

ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў Складальнік дацэнт С.В. Чайкова

ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў Складальнік дацэнт С.В. Чайкова ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў Складальнік дацэнт С.В. Чайкова І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька.

Διαβάστε περισσότερα

ТЕ МАТ: 80 ГО ДИ НА ДА НИ ЛА КИ ША ( )

ТЕ МАТ: 80 ГО ДИ НА ДА НИ ЛА КИ ША ( ) ТЕ МАТ: 80 ГО ДИ НА ДА НИ ЛА КИ ША (1935 1989) А Л Е К СА Н Д А Р Ј Е Р КОВ УВЕК О КИ ШУ, А СА ДА ЈОШ И О ПИ ТА ЊУ ЉУ БА ВИ У ЈЕ СЕН ГО ДИ НЕ 7464. ( ПО ВИ ЗА Н Т И Ј СКОМ РА Ч У Н А ЊУ ВРЕ М Е Н А), НА

Διαβάστε περισσότερα

Рэпазіторый БДПУ ( ) + Азначэнне 2. Паслядоўнасць. Тэарэма 3. Аператар алгебраічнага інтэ г- ра вання непарыўны ў банахавай алгебры l m m

Рэпазіторый БДПУ ( ) + Азначэнне 2. Паслядоўнасць. Тэарэма 3. Аператар алгебраічнага інтэ г- ра вання непарыўны ў банахавай алгебры l m m 8 УДК 5643 Весці БДПУ Серыя 3 4 ДА Навічкова аспірант ІІІ года навучання механікаматэматычнага факультэта БДУ РАШЭННЕ МАТРЫЧНЫХ РОЗНАСНЫХ РАЎНАННЯЎ ПЕРШАГА ПАРАДКУ Ў БАНАХАВЫМ МОДУЛІ І БАНАХАВЫХ АЛГЕБРАХ

Διαβάστε περισσότερα

,, 2015

,, 2015 621.039.516.4-1000 05.14.14,, 2015 2.... 6..... 7 1. -1000...... 14 1.1. -1000 -... 14 1.2. - 15 1.2.1. 16 1.2.2. 17 1.2.3. -... 18 1.2.4. -. 20 1.3. -1000 -......... 23 1.4. - -1000... 26 1.5. - -1000.....

Διαβάστε περισσότερα

Ενότητα 1: ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ. Computer.gr copyright Σοφία Στρίκα 1

Ενότητα 1: ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ. Computer.gr copyright Σοφία Στρίκα 1 Ενότητα 1: ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ Computer.gr copyright Σοφία Στρίκα 1 РУССКИЙ АЛФАВИТ ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ ΤΥΠΟΠ. ΓΡΑΜΜΑ ΟΝΟΜΑΣΙΑ ΓΡΑΜΜΑΤΟ Σ ΠΡΟΦΟΡΑ ΓΡΑΜΜΑΤΟΣ ΛΕΞΗ ΠΡΟΦΟΡΑ ΛΕΞΗΣ ΜΕΤΑΦΡΑΣΗ ΛΕΞΗΣ Аа α α аэропо рт αεροπόρτ

Διαβάστε περισσότερα

КА КО КОД НАС ЦР КВЕ И ДА ЉЕ ЛЕ ТЕ

КА КО КОД НАС ЦР КВЕ И ДА ЉЕ ЛЕ ТЕ Н И КО Л И Н А Т У Т У Ш КА КО КОД НАС ЦР КВЕ И ДА ЉЕ ЛЕ ТЕ Мо тив ле те ће цр кве чест је у на род ним пре да њи ма и ле генда ма о на с т а н к у по је д и н и х ц р к а в а и ма на с т и ра. 1 Ро ма

Διαβάστε περισσότερα

TO ΕΓΧΕΙΡΙΔΙΟ ΓΛΩΣΣΙΚΩΝ ΠΡΟΚΛΗΣΕΩΝ ΤΟΥ ΜΥΣΤΙΚΟΥ ΠΡΑΚΤΟΡΑ

TO ΕΓΧΕΙΡΙΔΙΟ ΓΛΩΣΣΙΚΩΝ ΠΡΟΚΛΗΣΕΩΝ ΤΟΥ ΜΥΣΤΙΚΟΥ ΠΡΑΚΤΟΡΑ TO ΕΓΧΕΙΡΙΔΙΟ ΓΛΩΣΣΙΚΩΝ ΠΡΟΚΛΗΣΕΩΝ ΤΟΥ ΜΥΣΤΙΚΟΥ ΠΡΑΚΤΟΡΑ EL ΑΓΑΠΗΤΕ ΠΡΑΚΤΟΡΑ, ΦΕΡΕ ΕΙΣ ΠΕΡΑΣ ΕΩΣ ΚΑΙ 50+1 ΓΛΩΣΣΙΚΕΣ ΠΡΟΚΛΗΣΕΙΣ ΓΙΑ ΝΑ ΓΙΝΕΙΣ ΕΝΑΣ ΚΟΡΥΦΑΙΟΣ ΠΡΑΚΤΟΡΑΣ Ως διεθνής πράκτορας πρόκειται να επισκεφθείς

Διαβάστε περισσότερα

ΦΕΡΕ ΕΙΣ ΠΕΡΑΣ ΕΩΣ ΚΑΙ 50+1 ΓΛΩΣΣΙΚΕΣ ΠΡΟΚΛΗΣΕΙΣ ΓΙΑ ΝΑ ΓΙΝΕΙΣ ΕΝΑΣ ΚΟΡΥΦΑΙΟΣ ΠΡΑΚΤΟΡΑΣ

ΦΕΡΕ ΕΙΣ ΠΕΡΑΣ ΕΩΣ ΚΑΙ 50+1 ΓΛΩΣΣΙΚΕΣ ΠΡΟΚΛΗΣΕΙΣ ΓΙΑ ΝΑ ΓΙΝΕΙΣ ΕΝΑΣ ΚΟΡΥΦΑΙΟΣ ΠΡΑΚΤΟΡΑΣ Ο Ι Δ Ι Ρ Ι Ε Χ Γ Ε TO Ν Ω Κ Ι Σ Σ Ω Λ Γ Ν Ω Ε Σ Η Λ Κ ΠΡΟ ΚΟΥ ΠΡΑΚΤΟΡΑ ΤΟΥ ΜΥΣΤΙ EL EL 10 ΦΕΡΕ ΕΙΣ ΠΕΡΑΣ ΕΩΣ ΚΑΙ 50+1 ΓΛΩΣΣΙΚΕΣ ΠΡΟΚΛΗΣΕΙΣ ΓΙΑ ΝΑ ΓΙΝΕΙΣ ΕΝΑΣ ΚΟΡΥΦΑΙΟΣ ΠΡΑΚΤΟΡΑΣ ΑΓΑΠΗΤΕ ΠΡΑΚΤΟΡΑ, Ως διεθνής

Διαβάστε περισσότερα

NATIONAL INTEREST ЧАСОПИС ЗА НАЦИОНАЛНА И ДРЖАВНА ПИТАЊА

NATIONAL INTEREST ЧАСОПИС ЗА НАЦИОНАЛНА И ДРЖАВНА ПИТАЊА NATIONAL INTEREST JOURNAL FOR NATIONAL AND STATE ISSUES ISSN 1820-4996 UDK 323.1(=163.40) година VIII vol. 13. 1/2012. ЧАСОПИС ЗА НАЦИОНАЛНА И ДРЖАВНА ПИТАЊА ПОЛИТИЧКА ТЕОРИЈА И ИДЕНТИТЕТ Митрофанова А.

Διαβάστε περισσότερα

ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ ΓΡΑΦΗ ΤΥΠΟΓΡΑΦΙΚΗ ΚΑΙ ΚΑΛΛΙΓΡΑΦΙΚΗ

ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ ΓΡΑΦΗ ΤΥΠΟΓΡΑΦΙΚΗ ΚΑΙ ΚΑΛΛΙΓΡΑΦΙΚΗ ΡΩΣΙΚΟ ΑΛΦΑΒΗΤΟ ΓΡΑΦΗ ΤΥΠΟΓΡΑΦΙΚΗ ΚΑΙ ΚΑΛΛΙΓΡΑΦΙΚΗ А а С с Б б Т т В в У у Г г Ф ф Д д Е е Х х Ц ц Ё ё Ч ч Ж ж З з Ш ш Щ щ И и Ъ ъ σύµβολο για διαχωρισµό δυο λέξεων Й й Ы ы К к Ь ь σύµβολο που δηλώνει

Διαβάστε περισσότερα

НЕ ПРО ПИ СНИ МИ ГРАН ТИ. Не дав но ми је у ру ке до шла бро шу ра у ко јој сам, из ме ђу оста лог, про читао

НЕ ПРО ПИ СНИ МИ ГРАН ТИ. Не дав но ми је у ру ке до шла бро шу ра у ко јој сам, из ме ђу оста лог, про читао НОРМА Вл а д о Ђу ка н о в и ћ НЕ ПРО ПИ СНИ МИ ГРАН ТИ Не дав но ми је у ру ке до шла бро шу ра у ко јој сам, из ме ђу оста лог, про читао и ово: KO SU NEPROPISNI MIGRANTI? Ne p r o p i s n i m i g r

Διαβάστε περισσότερα

КОД Х И П ЕР БО РЕ ЈА Ц А: ЛОМ ПАР И ЦР ЊАН СКИ

КОД Х И П ЕР БО РЕ ЈА Ц А: ЛОМ ПАР И ЦР ЊАН СКИ ВЕ СНА ТРИ ЈИЋ КОД Х И П ЕР БО РЕ ЈА Ц А: ЛОМ ПАР И ЦР ЊАН СКИ 1. У књи зи есе ја Ми ла Лом па ра Ап о л о но в и п у т о ка з и, 1 посв еће ној опусу Милоша Црњанског, нарочито место заузимају тумачења

Διαβάστε περισσότερα

АФЕКТИВНО ВЕЗИВАЊЕ ДЕЛИНКВЕНТНИХ АДОЛЕСЦЕНАТА

АФЕКТИВНО ВЕЗИВАЊЕ ДЕЛИНКВЕНТНИХ АДОЛЕСЦЕНАТА UDC 364-781.2 UDC 343.85:343.91-053.6 DOI: 10.2298/ZMSDN1345623C Оригинални научни рад АФЕКТИВНО ВЕЗИВАЊЕ ДЕЛИНКВЕНТНИХ АДОЛЕСЦЕНАТА САНДРА ЧАЧИЋ Центар за социјални рад Сомбор Карађорђева 4, Сомбор, Србија

Διαβάστε περισσότερα

М И ЛО РА Д ЂУ РИ Ћ Бра ће Рибникарa 56/401, Но ви Сад, Ср би ја m i lo r a d dju r

М И ЛО РА Д ЂУ РИ Ћ Бра ће Рибникарa 56/401, Но ви Сад, Ср би ја m i lo r a d dju r UDC 316.32 UDC 321.7 DOI: 10.2298/ZMSDN1552531D П РЕ ГЛ Е Д Н И Н А У Ч Н И РА Д ГЛО БА Л И ЗА Ц И Ј СК И И ЗА ЗОВ Д Е МО К РА Т И Ј И М И ЛО РА Д ЂУ РИ Ћ Бра ће Рибникарa 56/401, Но ви Сад, Ср би ја m

Διαβάστε περισσότερα

ОД НОС КТИ ТО РА И ИГУ МА НА П РЕ М А Х И Л А Н Д А Р СКОМ И СТ У Д Е Н И Ч КОМ

ОД НОС КТИ ТО РА И ИГУ МА НА П РЕ М А Х И Л А Н Д А Р СКОМ И СТ У Д Е Н И Ч КОМ ЧЛАНЦИ И РАСПРАВЕ / ARTICLES AND TREATISES UDC 726.7(=163.41)(495) UDC 726.7(497.11 Studenica) UDC 091=163.41 DOI: 10.2298/ZMSDN1551239P ОРИГИНАЛНИ НАУЧНИ РАД ОД НОС КТИ ТО РА И ИГУ МА НА П РЕ М А Х И

Διαβάστε περισσότερα

ШЕФ ДР ЖА ВЕ У СР БИ ЈИ КРАЉ НА СПРАМ П РЕД СЕД Н И К А РЕ П У БЛ И К Е *

ШЕФ ДР ЖА ВЕ У СР БИ ЈИ КРАЉ НА СПРАМ П РЕД СЕД Н И К А РЕ П У БЛ И К Е * Ори ги нал ни на уч ни рад 342.511(497.11) doi:10.5937/zrpfns50-13038 Др Сло бо дан П. Ор ло вић, ван ред ни про фе сор Уни вер зи тет у Но вом Са ду Прав ни фа кул тет у Но вом Са ду sor lo vic@pf.uns.ac.rs

Διαβάστε περισσότερα

Προσωπική Αλληλογραφία Επιστολή

Προσωπική Αλληλογραφία Επιστολή - Διεύθυνση Mr. N. Summerbee 335 Main Street New York NY 92926 Ελληνική γραφή διεύθυνσης: Όνομα Παραλήπτη Όνομα και νούμερο οδού Ταχυδρομικός κώδικας, Πόλη. Mr. N. Summerbee Tyres of Manhattan. 335 Main

Διαβάστε περισσότερα

... 4 1. 10 1.1... 10 1.β... 14 1.3... 16 1.4... 21 1.5... 33 1.6... 39 1.7... 43 1.8... 50 1... 52 β... 54 β.1 6... 54 β.β... 64 β.β.1... 64 β.β.β... 70 β.β.γ.... 76 β.γ... 82 2 β... 87 γ... 90 γ.1...

Διαβάστε περισσότερα

КУЛ ТУ РА ПАМ ЋЕ ЊА И БРИ ГА ЗА ЖР ТВУ

КУЛ ТУ РА ПАМ ЋЕ ЊА И БРИ ГА ЗА ЖР ТВУ С В Е Д О Ч А Н С Т В А Б О ГО ЉУ Б Ш И ЈА КО ВИ Ћ КУЛ ТУ РА ПАМ ЋЕ ЊА И БРИ ГА ЗА ЖР ТВУ По ш т о в а н и п р ед сјед н и че М а т и це с рп ске! Да ме и го спо до! Из у зет на ми је част да у Ма ти ци

Διαβάστε περισσότερα

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας MT3120. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας MT3120. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips Πάντα δίπλα σας Καταχωρήστε το προϊόν σας και λάβετε υποστήριξη από τη διεύθυνση www.philips.com/welcome Απορίες; Ρωτήστε τη Philips MT3120 Εγχειρίδιο χρήσης Πίνακας περιεχομένων 1 Σημαντικές οδηγίες

Διαβάστε περισσότερα

Mr. Adam Smith Smith's Plastics 8 Crossfield Road Selly Oak Birmingham West Midlands B29 1WQ

Mr. Adam Smith Smith's Plastics 8 Crossfield Road Selly Oak Birmingham West Midlands B29 1WQ - Address Mr. J. Rhodes Rhodes & Rhodes Corp. 212 Silverback Drive California Springs CA 92926 American address format: Street number + street name Name of town + state abbreviation + zip code Mr. Adam

Διαβάστε περισσότερα

Εμπορική αλληλογραφία Επιστολή

Εμπορική αλληλογραφία Επιστολή - Διεύθυνση Mr. J. Rhodes Rhodes & Rhodes Corp. 212 Silverback Drive California Springs CA 92926 Mr. J. Rhodes Rhodes & Rhodes Corp. 212 Silverback Drive California Springs CA 92926 Αμερικανική γραφή διεύθυνσης:

Διαβάστε περισσότερα

И Д Е А Л Н Е Д Р Ж А ВЕ

И Д Е А Л Н Е Д Р Ж А ВЕ Пре глед ни чла нак 340.12:342.2 doi:10.5937/zrpfns51-13682 Ми лош Р. Га лић, сту дент док тор ских сту ди ја Уни вер зи тет у Но вом Са ду Прав ни фа кул тет у Но вом Са ду mi lo s ga lic91@ yah o o.c

Διαβάστε περισσότερα

Предварително съобщение

Предварително съобщение В ъ з р о ж д е н с к а т а и к о н о г р а ф и я н а с в. К и р и л и с в. М е т о д и й к а т о и з т о ч н и к н а н о в и и к о н о г р а ф с к и м о д е л и 1 Vanja Sapundzhieva Η πολιτισµική κληρονοµία

Διαβάστε περισσότερα

НОВИ САД Година XIV Број 11 ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ

НОВИ САД Година XIV Број 11 ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ НОВИ САД 2018. Година XIV Број 11 НОВА СЕРИЈА ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ САДРЖАЈ Норма Рада Стијовић Чи ја је Го спо ђи ца? (о по се сив ном ге ни ти ву)....................

Διαβάστε περισσότερα

НОВИ САД Година XIII Број 10 ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ

НОВИ САД Година XIII Број 10 ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ НОВИ САД 2017. Година XIII Број 10 НОВА СЕРИЈА ГЛАСИЛО МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА КУЛТУРУ УСМЕНЕ И ПИСАНЕ РЕЧИ САДРЖАЈ Норма Жарко Б. Вељковић, Јелена Мирковић О правописној транскрипцији сливеним дз неких грчких

Διαβάστε περισσότερα

ПО ВРЕ ДЕ ПРО ПИ СА ЕВРОП СКЕ УНИ ЈЕ О ЗА Ш Т И Т И Ж И ВОТ Н Е СРЕ Д И Н Е I 1

ПО ВРЕ ДЕ ПРО ПИ СА ЕВРОП СКЕ УНИ ЈЕ О ЗА Ш Т И Т И Ж И ВОТ Н Е СРЕ Д И Н Е I 1 Пре глед ни чла нак 502/504:061.1ЕU doi:10.5937/zrpfns51-15147 Др Та тја на Д. Бу гар ски, ре дов ни про фе сор Уни вер зи тет у Но вом Са ду Прав ни фа кул тет у Но вом Са ду T. B u ga r s k i @ p f.u

Διαβάστε περισσότερα

ОГРА НИ ЧЕ ЊА ПО КРЕ ТА ПРА ВО И КЊИ ЖЕВ НОСТ ПРИ МЕР СО ФО КЛА *

ОГРА НИ ЧЕ ЊА ПО КРЕ ТА ПРА ВО И КЊИ ЖЕВ НОСТ ПРИ МЕР СО ФО КЛА * Ори ги нал ни на уч ни рад 34:82 doi:10.5937/zrpfns51-15399 Др Дра гу тин С. Авра мо вић, ван ред ни про фе сор Уни вер зи тет у Но вом Са ду Прав ни фа кул тет у Но вом Са ду d.avra mo vic@pf.uns.ac.rs

Διαβάστε περισσότερα

ХЕ ГЕЛ И БЕ КЕТ: ТЕ О РИ ЈА И УМЕТ НИЧ КА

ХЕ ГЕЛ И БЕ КЕТ: ТЕ О РИ ЈА И УМЕТ НИЧ КА Е С Е Ј И С ЛО Б О Д А Н Г И Ш А Б О Г У НО ВИ Ћ ХЕ ГЕЛ И БЕ КЕТ: ТЕ О РИ ЈА И УМЕТ НИЧ КА П РА К СА СК ЕП Т И Ч К Е СВЕ СТ И Јер ни шта не зна ти, то ни је ни шта, ни шта не хте ти да се зна та ко ђе,

Διαβάστε περισσότερα

СН Е Ж А Н А БО Ж А Н И Ћ s b o z a n m a i l.c o m. ЂУ РА Х А Р Д И h a r d i dju r m a i l.c o m

СН Е Ж А Н А БО Ж А Н И Ћ s b o z a n m a i l.c o m. ЂУ РА Х А Р Д И h a r d i dju r m a i l.c o m UDC 316.334.56 04/14 UDC 39(=163.41) 04/14 DOI: 10.2298/ZMSDN1550079B ОРИГИНАЛНИ НАУЧНИ РАД РЕ Л И Г И О ЗНО -МО РА Л Н И КОН Т ЕКСТ Д РУ Ш Т ВЕ Н Е ЗА Ш Т И Т Е СРЕД ЊО ВЕ КОВ НОГ П РО СТО РА СН Е Ж А

Διαβάστε περισσότερα

СПОРТ СКИ УЗО РИ УЧЕ НИ КА И УЧЕ НИ ЦА ОСНОВ Н Е Ш КО Л Е

СПОРТ СКИ УЗО РИ УЧЕ НИ КА И УЧЕ НИ ЦА ОСНОВ Н Е Ш КО Л Е UDC 796.011.1-053.6 DOI: 10.2298/ZMSDN1550101D ОРИГИНАЛНИ НАУЧНИ РАД СПОРТ СКИ УЗО РИ УЧЕ НИ КА И УЧЕ НИ ЦА ОСНОВ Н Е Ш КО Л Е ВИ Ш ЊА ЂОР ЂИ Ћ v i s nja @ u n s. a c. r s ТА ТЈА Н А Т У БИ Ћ t u bic @

Διαβάστε περισσότερα

СЛУЖБЕНИ БИЛТЕН број / јануар 2018.

СЛУЖБЕНИ БИЛТЕН број / јануар 2018. СЛУЖБЕНИ БИЛТЕН број 15. 2017/2018. 08. јануар 2018. ПОЛУФИНАЛЕ КУПА СРБИЈЕ 26. децембар 817 ЦРВЕНА ЗВЕЗДА - ЈЕДИНСТВО (СП) 3:0 (25:18, 25:23, 25:21) 75:62 Поповић А., Баланџић П. Дел. Ћато Г. 818 ЖЕЛЕЗНИЧАР

Διαβάστε περισσότερα

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας M110. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας M110. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips Πάντα δίπλα σας Καταχωρήστε το προϊόν σας και λάβετε υποστήριξη από τη διεύθυνση www.philips.com/support Απορίες; Ρωτήστε τη Philips M110 Εγχειρίδιο χρήσης Πίνακας περιεχομένων 1 Σημαντικές οδηγίες ασφαλείας

Διαβάστε περισσότερα

ПИТАЊЕ РАШЧИТАВАЊА ЈЕДНОГ МЕСТА У ЖИТИЈУ СВЕТОГ СИМЕОНА ОД СВЕТОГ САВЕ (IX H 8 [Š 10])

ПИТАЊЕ РАШЧИТАВАЊА ЈЕДНОГ МЕСТА У ЖИТИЈУ СВЕТОГ СИМЕОНА ОД СВЕТОГ САВЕ (IX H 8 [Š 10]) UDC 091(=163.41) UDC 271.222(497.11)-36:929 Simeon Mirotočivi, Sveti UDC 27-36:929 Sava, Sveti DOI: 10.2298/ZMSDN1552451R ОРИГИНАЛНИ НАУЧНИ РАД ПИТАЊЕ РАШЧИТАВАЊА ЈЕДНОГ МЕСТА У ЖИТИЈУ СВЕТОГ СИМЕОНА ОД

Διαβάστε περισσότερα

Personal Letter. Letter - Address. Κυρ. Ιωάννου Οδ. Δωριέων 34 Τ.Κ 8068, Λάρνακα

Personal Letter. Letter - Address. Κυρ. Ιωάννου Οδ. Δωριέων 34 Τ.Κ 8068, Λάρνακα - Address Mr. N. Summerbee Tyres of Manhattan. 335 Main Street New York NY 92926 Standard English Address format: name of recipient street number + street name name of town + region/state + zip/postal

Διαβάστε περισσότερα

СВЕ КО Л И К И ПО Л А РИ Т Е Т И

СВЕ КО Л И К И ПО Л А РИ Т Е Т И Л И Н Д А Х А Ч И ОН СВЕ КО Л И К И ПО Л А РИ Т Е Т И Д И В Н И Х Г У БИ Т Н И К А Див ним гу бит ни ци ма при писива ни су ра зни епи те ти: од опсце ног и бун тов ног до из ван ред ног и хра брог ро

Διαβάστε περισσότερα

Я З Ы К. Λέξεις, φράσεις και προτάσεις. (Слова, фразы и предложения) Г Р А М М А Т И К А Л Е К С И К О Н. νησί. фонология. δεν.

Я З Ы К. Λέξεις, φράσεις και προτάσεις. (Слова, фразы и предложения) Г Р А М М А Т И К А Л Е К С И К О Н. νησί. фонология. δεν. 1 Λέξεις, φράσεις και προτάσεις (Слова, фразы и предложения) Греческий язык, как и все остальные человеческие языки, составлен из лексикона и грамматики, которые служат для образования предложений. Лексикон

Διαβάστε περισσότερα

692.66:

692.66: 1 69.66:6-83 05.05.05 -,, 015 .. 7... 8 1.... 19 1.1.,.. 19 1.. 8 1.3.. 1.4... 1.4.1.... 33 36 40 1.4.. 44 1.4.3. -... 48.. 53.,.. 56.1., -....... 56..... 6.3.... 71.. 76 3.,.... 77 3 3.1.... 77 3.1.1....

Διαβάστε περισσότερα

Très formel, le destinataire a un titre particulier qui doit être utilisé à la place de son nom

Très formel, le destinataire a un titre particulier qui doit être utilisé à la place de son nom - Ouverture grec russe Αξιότιμε κύριε Πρόεδρε, Уважаемый г-н президент Très formel, le destinataire a un titre particulier qui doit être utilisé à la place de son nom Αγαπητέ κύριε, Уважаемый г-н... Formel,

Διαβάστε περισσότερα

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета (па матэрыялах да Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй Польшчы)

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета (па матэрыялах да Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй Польшчы) http://dx.doi.org/10.18778/8088-241-6.15 Volha Tratsiak Uniwersytet Warszawski Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета (па матэрыялах да Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй

Διαβάστε περισσότερα

оп љ ње I полу од т 11. у т полуп е к оп е к у е око т оу л т е a = у л =. 12. т оу лу ABC д то је = =, полуп е к оп о к у R=. у т т е то т оу л.

оп љ ње I полу од т 11. у т полуп е к оп е к у е око т оу л т е a = у л =. 12. т оу лу ABC д то је = =, полуп е к оп о к у R=. у т т е то т оу л. оп љ ње I полу од т оу о 1. у т е по у јед кок ко т оу л ко је п о од к к о о е, о. 2. у т по у јед кок ко т оу л о о е cm, ко је кој од о о о јед к од е ку кој п ј ед е о о е к к. 3. Д е т е т оу л у

Διαβάστε περισσότερα

МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ З Б О Р Н И К МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ

МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ З Б О Р Н И К МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ З Б О Р Н И К МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ MATICA SRPSKA DEPARTMENT OF SOCIAL SCIENCES MATICA SRPSKA SOCIAL SCIENCES QUARTERLY Покренут 1950. године До 10.

Διαβάστε περισσότερα

л ление е и и е е е с ы е и 17 В е е ие А I П М Ы

л ление е и и е е е с ы е и 17 В е е ие А I П М Ы л ление е и и е е е с ы е и 17 В е е ие... 20 А I П М Ы 1 и к с ые сис е ы (ие ия, с к, к ия) 24 1.1. о о е о во е во о. 24 1.2. е а е ка о а ова о во о. 25 1.3. око е е в е а е к о а ова к а ве е в..

Διαβάστε περισσότερα

Παρελθόν. (Прошлое) В греческом языке существуют три грамматические

Παρελθόν. (Прошлое) В греческом языке существуют три грамматические 12 Παρελθόν (Прошлое) В греческом языке существуют три грамматические времена (формы обоих ов) для выражения прошлого: прошедшее время (αόριστος), прошедшее длительное время (παρατατικός) и прошедшее совершенное

Διαβάστε περισσότερα

СУПОЛКА ЯНА-ТРЫ-ЁН : ДА ПЫТАННЯ АКЦЫЯНІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ

СУПОЛКА ЯНА-ТРЫ-ЁН : ДА ПЫТАННЯ АКЦЫЯНІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ ISSN 2351-6658 ISSN (ONLINE) 2351-6666 СУПОЛКА ЯНА-ТРЫ-ЁН : ДА ПЫТАННЯ АКЦЫЯНІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ АДАМ ШОСТАК Анатацыя: У артыкуле разглядаецца творчасць суполкі літаратараў Яна-тры-ён, прадстаўнікоў

Διαβάστε περισσότερα

ВЛА ДАР И ДВОР У СРЕД ЊО ВЕ КОВ НОЈ СР БИ ЈИ 1

ВЛА ДАР И ДВОР У СРЕД ЊО ВЕ КОВ НОЈ СР БИ ЈИ 1 Ори ги нал ни на уч ни рад 342.511(497.11) 04/14 doi:10.5937/zrpfns50-11744 Др Ср ђан Н. Шар кић, ре дов ни про фе сор Уни вер зи тет у Но вом Са ду Прав ни фа кул тет у Но вом Са ду S.Sar kic@pf.uns.ac.rs

Διαβάστε περισσότερα

г) страница aa и пречник 2RR описаног круга правилног шестоугла јесте рац. бр. јесу самерљиве

г) страница aa и пречник 2RR описаног круга правилног шестоугла јесте рац. бр. јесу самерљиве в) дијагонала dd и страница aa квадрата dd = aa aa dd = aa aa = није рац. бр. нису самерљиве г) страница aa и пречник RR описаног круга правилног шестоугла RR = aa aa RR = aa aa = 1 јесте рац. бр. јесу

Διαβάστε περισσότερα

PROCEDURE APPLICABLE (according to Council document R/2521/75):

PROCEDURE APPLICABLE (according to Council document R/2521/75): Council of the European Union Brussels, 18 April 2017 7898/17 JUR 173 CORLX 182 CSDP/PSDC 170 CFSP/PESC 307 CSC 73 LEGISLATIVE ACTS AND OTHER INSTRUMENTS: CORRIGENDUM/RECTIFICATIF Subject: Acquisition

Διαβάστε περισσότερα

2.3. Решавање линеарних једначина с једном непознатом

2.3. Решавање линеарних једначина с једном непознатом . Решимо једначину 5. ( * ) + 5 + Провера: + 5 + 0 5 + 5 +. + 0. Број је решење дате једначине... Реши једначину: ) +,5 ) + ) - ) - -.. Да ли су следеће једначине еквивалентне? Провери решавањем. ) - 0

Διαβάστε περισσότερα

ZBORNIK MATICE SRPSKE ZA FILOLOGIJU I LINGVISTIKU LIV/2

ZBORNIK MATICE SRPSKE ZA FILOLOGIJU I LINGVISTIKU LIV/2 ZBORNIK MATICE SRPSKE ZA FILOLOGIJU I LINGVISTIKU LIV/2 MATICA SRPSKA ODEQEWE ZA KWIŸEVNOST I JEZIK ZBORNIK MATICE SRPSKE ZA FILOLOGIJU I LINGVISTIKU MATICA SERBICA CLASSIS LITTERARUM ARCHIVUM PHILOLOGICUM

Διαβάστε περισσότερα

Geschäftskorrespondenz

Geschäftskorrespondenz - Einleitung Russisch Griechisch Уважаемый г-н президент Αξιότιμε κύριε Πρόεδρε, Sehr formell, Empfänger hat einen besonderen Titel, der anstelle seines Namens benutzt wird Уважаемый г-н... Formell, männlicher

Διαβάστε περισσότερα

МОБИЛНЕ МАШИНЕ I. ttl. хидростатички системи, хидростатичке компоненте: вентили, главни разводници, командни разводници.

МОБИЛНЕ МАШИНЕ I. ttl. хидростатички системи, хидростатичке компоненте: вентили, главни разводници, командни разводници. МОБИЛНЕ МАШИНЕ I предавање 8.2 \ хидростатички системи, хидростатичке компоненте: вентили, главни разводници, командни разводници Хидростатички погонски системи N e M e e N h p Q F M m m v m m F o M v

Διαβάστε περισσότερα

МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ

МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ ЗБОРНИК МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА ИСТОРИЈУ 92 MATICA SRPSKA DEPARTMENT OF SOCIAL SCIENCES PROCEEDINGS OF MATICA SRPSKA FOR HISTORY Покренут 1970. године До 28. свеске (1983)

Διαβάστε περισσότερα

Как Бог велик! Ι œ Ι œ Ι œ. œ œ Ι œ. œ œ œ œ œ œ œ œ. œœœ. œ œ. œ Œ. œ œ œ œ œ. œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ. œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ

Как Бог велик! Ι œ Ι œ Ι œ. œ œ Ι œ. œ œ œ œ œ œ œ œ. œœœ. œ œ. œ Œ. œ œ œ œ œ. œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ. œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ œ Как Бог велик! oprano Любовь Бондаренко Степенно Œ Светлана Зайцева Аранж. Станислав Маген ass Œ 1.Как Бог ве.как Бог ве Piano Œ Œ Как Как Бог Бог ве ве лик! Е лик! Мне не го по ве ли чье ня тно, сво им

Διαβάστε περισσότερα

Тест за 7. разред. Шифра ученика

Тест за 7. разред. Шифра ученика Министарство просвете Републике Србије Српско хемијско друштво Окружно/градско/међуокружно такмичење из хемије 28. март 2009. године Тест за 7. разред Шифра ученика Пажљиво прочитај текстове задатака.

Διαβάστε περισσότερα

Εκτεταμένη τεκμηρίωση χρήστη

Εκτεταμένη τεκμηρίωση χρήστη Πάντα δίπλα σας Καταχωρήστε το προϊόν σας και λάβετε υποστήριξη από τη διεύθυνση www.philips.com/support Απορίες; Ρωτήστε τη Philips D4550 Εκτεταμένη τεκμηρίωση χρήστη Πίνακας περιεχομένων 1 Σημαντικές

Διαβάστε περισσότερα

налазе се у диелектрику, релативне диелектричне константе ε r = 2, на међусобном растојању 2 a ( a =1cm

налазе се у диелектрику, релативне диелектричне константе ε r = 2, на међусобном растојању 2 a ( a =1cm 1 Два тачкаста наелектрисања 1 400 p и 100p налазе се у диелектрику релативне диелектричне константе ε на међусобном растојању ( 1cm ) као на слици 1 Одредити силу на наелектрисање 3 100p када се оно нађе:

Διαβάστε περισσότερα

164 (4/2017) Уредништво

164 (4/2017) Уредништво МАТИЦА СРПСКА ОДЕЉЕЊЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ З Б О Р Н И К МАТИЦЕ СРПСКЕ ЗА ДРУШТВЕНЕ НАУКЕ MATICA SRPSKA DEPARTMENT OF SOCIAL SCIENCES MATICA SRPSKA SOCIAL SCIENCES QUARTERLY Покренут 1950. године До 10.

Διαβάστε περισσότερα

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC ISSN 0352-9738 MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC 51 Editorial board Zoran T. JOVANOVIĆ, PhD, Editor-in-Chief (Museum of Theatrical Arts of Serbia, Belgrade) Mirjana VESELINOVIĆ HOFMAN, PhD

Διαβάστε περισσότερα

CA R M I NA F I GU R A TA У БА РО К У: Ж Е ФА РО ВИ Ћ И ОР ФЕ Л И Н

CA R M I NA F I GU R A TA У БА РО К У: Ж Е ФА РО ВИ Ћ И ОР ФЕ Л И Н Н Е ВЕ Н А СА ВИ Ћ CA R M I NA F I GU R A TA У БА РО К У: Ж Е ФА РО ВИ Ћ И ОР ФЕ Л И Н 282 СА Ж Е ТА К : Пр ед с т а в љ е н и р а д ис т р а ж у је ис т о ри ј ск и р а з в ој и оства ре ња уоб ли че

Διαβάστε περισσότερα

1.2. Сличност троуглова

1.2. Сличност троуглова математик за VIII разред основне школе.2. Сличност троуглова Учили смо и дефиницију подударности два троугла, као и четири правила (теореме) о подударности троуглова. На сличан начин наводимо (без доказа)

Διαβάστε περισσότερα

5. Динамика на конструкции

5. Динамика на конструкции Динамика на конструкции. Динамика на конструкции Задача. За дадната армирано бтонска конструкција да с опрдли кружната фрквнција ω приодата на слободнит нпригушни осцилации Т n на основниот тон. Модулот

Διαβάστε περισσότερα

Περισσότερα ουσιαστικά

Περισσότερα ουσιαστικά 5 Περισσότερα ουσιαστικά (Другие существительные) А. Множественное εις Некоторые существительные женского рода, заканчивающиеся на η, образуют множественные формы особым способом. единственное Θα ψωνίσω

Διαβάστε περισσότερα

Научные работы Введение

Научные работы Введение - введение Σε αυτήν την εργασία/διατριβή θα αναλύσω/εξετάσω/διερευνήσω/αξιολογήσω... Стандартное введение для эссе/научной работы Σε αυτήν την εργασία/διατριβή θα αναλύσω/εξετάσω/διερευνήσω/αξιολογήσω...

Διαβάστε περισσότερα

ϨϙϘϙϤϔϟϰϡϢϙ ϗϣϥϧϙϔϥϥϧϖϙϡϡϣϙ ϕϲϙϛϙϧϡϣϙ ϢϕϤϔϛϢϖϔϦϙϟϰϡϢϙ ϧϫϥϙϛϙϙϡϝϙ ϖϯϥϭϙϗϣ ϣϥϣϩϙϥϥϝϣϡϔϟϰϡϣϗϣ ϢϕϤϔϛϢϖϔϡϜϳ

ϨϙϘϙϤϔϟϰϡϢϙ ϗϣϥϧϙϔϥϥϧϖϙϡϡϣϙ ϕϲϙϛϙϧϡϣϙ ϢϕϤϔϛϢϖϔϦϙϟϰϡϢϙ ϧϫϥϙϛϙϙϡϝϙ ϖϯϥϭϙϗϣ ϣϥϣϩϙϥϥϝϣϡϔϟϰϡϣϗϣ ϢϕϤϔϛϢϖϔϡϜϳ ϨϙϘϙϤϔϟϰϡϢϙ ϗϣϥϧϙϔϥϥϧϖϙϡϡϣϙ ϕϲϙϛϙϧϡϣϙ ϢϕϤϔϛϢϖϔϦϙϟϰϡϢϙ ϧϫϥϙϛϙϙϡϝϙ ϖϯϥϭϙϗϣ ϣϥϣϩϙϥϥϝϣϡϔϟϰϡϣϗϣ ϢϕϤϔϛϢϖϔϡϜϳ «-».. я,.. - 2017 ϧϙϟ 543.18.076.5 ϘϹЀАГЁЊϹ ϴ ϙ.ϲ., ϩθєͽθѐђ ϴ ϔ.ϡ.ϣЂϿЇЋϹЁϼϹ ϼ ЄϴϻЄЇЌϹЁϼϹ БЀЇϿАЅϼϽ:

Διαβάστε περισσότερα

Пример за употреба. Стоjан Траjановски 5 февруари 2016 год.

Пример за употреба. Стоjан Траjановски 5 февруари 2016 год. Пример за употреба Стоjан Траjановски stojan.trajanovski@gmail.com 5 февруари 016 год. А, Б, В, Г, Д Абстракт Содржина 1 Вовед 1.1 Азбука................................ 1. Метод.................................

Διαβάστε περισσότερα

М-р Јасмина Буневска ОСНОВИ НА ПАТНОТО ИНЖЕНЕРСТВО

М-р Јасмина Буневска ОСНОВИ НА ПАТНОТО ИНЖЕНЕРСТВО УНИВЕРЗИТЕТ СВ. КЛИМЕНТ ОХРИДСКИ - БИТОЛА ТЕХНИЧКИ ФАКУЛТЕТ - БИТОЛА - Отсек за сообраќај и транспорт - ДОДИПЛОМСКИ СТУДИИ - ECTS М-р Јасмина Буневска ОСНОВИ НА ПАТНОТО ИНЖЕНЕРСТВО ПРИЛОГ ЗАДАЧИ ОД ОПРЕДЕЛУВАЊЕ

Διαβάστε περισσότερα

Sobota pred syropôstnou nedeľou apostichá

Sobota pred syropôstnou nedeľou apostichá Sobota pred syropôstnou nedeľou apostichá 2. hlas ZR Καθαρίσωµεν εαυτούς αδελφοί Byzantská tradícia:,, Ruská tradícia poreformná: S409, 411, 414 2013-15 irmologion.nfo.sk ΤΗ ΠΑΡΑΣΚEΥΗ ΕΣΠΕΡΑΣ Απόστιχα,

Διαβάστε περισσότερα

ΚΕΦΑΛΑΙΟ ΤΡΙΤΟ. 8 ος 11 ος αι.

ΚΕΦΑΛΑΙΟ ΤΡΙΤΟ. 8 ος 11 ος αι. ΚΕΦΑΛΑΙΟ ΤΡΙΤΟ 8 ος 11 ος αι. 1 ΠΕΡΙΟΔΟΣ ΤΗΣ ΜΕΓΑΛΗΣ ΑΚΜΗΣ ΤΟΥ ΒΥΖΑΝΤΙΟΥ (717-1025) Κατά τον 7 ο αι. σημειώθηκαν αλλαγές που απομάκρυναν το Βυζάντιο από τις ρωμαϊκές του καταβολές 2. Η μεταβατική εποχή:

Διαβάστε περισσότερα

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC ISSN 0352-9738 MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC 56 Editorial board Katarina TOMAŠEVIĆ, PhD, Editor-in-Chief (Institute of Musicology of the Serbian Academy of Sciences and Arts, Belgrade)

Διαβάστε περισσότερα

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC

MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC ISSN 0352-9738 MATICA SRPSKA JOURNAL OF STAGE ARTS AND MUSIC 56 Editorial board Katarina TOMAŠEVIĆ, PhD, Editor-in-Chief (Institute of Musicology of the Serbian Academy of Sciences and Arts, Belgrade)

Διαβάστε περισσότερα

ттсöттсöттўтссчсчøѓūţşѓф

ттсöттсöттўтссчсчøѓūţşѓф 1 Δοξολογία Εἰρμολογική ẅѓỳѓѓ ЃЃΝη Ἀπαγγελία Θρ. Στανίτσα - Νικ. Δανιηλίδη ч ñ ЃЃЃЃЃЃЃЃЃ ПзÙЃтéЃЃтЃЃтòёЃЃчéЃчöЃЃтЃЃтЃЃсЃсØ ЃūţŞЃЃцЃт Νε ο ξα α σοι τω δει ξαν τι το φως δο ξα с с ц Ù Ѓ т Ѓ т é Ѓ т ò ūţşѓщ

Διαβάστε περισσότερα

а) Определување кружна фреквенција на слободни пригушени осцилации ωd ωn = ω б) Определување периода на слободни пригушени осцилации

а) Определување кружна фреквенција на слободни пригушени осцилации ωd ωn = ω б) Определување периода на слободни пригушени осцилации Динамика и стабилност на конструкции Задача 5.7 За дадената армирано бетонска конструкција од задачата 5. и пресметаните динамички карактеристики: кружна фреквенција и периода на слободните непригушени

Διαβάστε περισσότερα