Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета (па матэрыялах да Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй Польшчы)

Σχετικά έγγραφα
ТРАДЫЦЫІ ПЕРАЕМНАСЦІ: АБ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ І АРФАЭПІІ

84 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, Ñåðèÿ 4, 1, ñ

ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і падрыхтоўчых курсаў Складальнік дацэнт С.В. Чайкова

Філалогія 53 ПЕРАДАЧА ФРАНЦУЗСКІХ ФАНЕМ /Œ/ І /Ø/ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ УЛАСНЫХ ІМЁН

Z L L L N b d g 5 * " # $ % $ ' $ % % % ) * + *, - %. / / + 3 / / / / + * 4 / / 1 " 5 % / 6, 7 # * $ 8 2. / / % 1 9 ; < ; = ; ; >? 8 3 " #

ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКАЙ ДУДЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Minion Pro Condensed A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АНАЛІЗ МОЎНЫХ АДЗІНАК

Галоўнымі задачамі сучаснай школы МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ФІЗІКІ

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 1 Вывучэнне паслядоўнасці апрацоўкі Паскаль-праграм. Устроеныя матэматычныя працэдуры і функцыі

ГЕАМЕТРЫЯ. Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА 3 Цыклы

Раздзелы Фанетыка, графіка, арфаграфія. 1. Г) жэ, эф; тэ, эс


Складаназалежныя сказы

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I



Разьняволіць сумленьне гея

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΠΑΤΡΩΝ ΣΧΟΛΗ ΑΝΘΡΩΠΙΣΤΙΚΩΝ ΚΑΙ ΚΟΙΝΩΝΙΚΩΝ ΕΠΙΣΤΗΜΩΝ ΤΜΗΜΑ ΦΙΛΟΛΟΓΙΑΣ

Рэпазіторый БДПУ ( ) + Азначэнне 2. Паслядоўнасць. Тэарэма 3. Аператар алгебраічнага інтэ г- ра вання непарыўны ў банахавай алгебры l m m

20 Òðóäû ÁÃÒÓ, 2017, ñåðèÿ 6, 1, ñ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. РТ 2015/2016 гг. Этап I

ΠΡΕΣΒΕΙΑ ΤΗΣ ΕΛΛΑΔΟΣ ΣΤO ΚΙEBO

Θωμάς ΣΑΛΟΝΙΚΙΟΣ 1, Χρήστος ΚΑΡΑΚΩΣΤΑΣ 2, Βασίλειος ΛΕΚΙΔΗΣ 2, Μίλτων ΔΗΜΟΣΘΕΝΟΥΣ 1, Τριαντάφυλλος ΜΑΚΑΡΙΟΣ 3,

ΠΕΡΙΛΗΨΗ. Λέξεις κλειδιά: Υγεία και συμπεριφορές υγείας, χρήση, ψυχότροπες ουσίες, κοινωνικό κεφάλαιο.

«ΙΕΡΕΥΝΗΣΗ ΤΩΝ ΠΑΡΑΓΟΝΤΩΝ ΠΟΥ ΕΠΙ ΡΟΥΝ ΣΤΗΝ ΑΦΟΣΙΩΣΗ ΤΟΥ ΠΕΛΑΤΗ ΣΕ ΕΠΩΝΥΜΑ ΠΡΟΪΟΝΤΑ ΤΡΟΦΙΜΩΝ. Η ΠΕΡΙΠΤΩΣΗ ΤΩΝ ΕΠΩΝΥΜΩΝ ΓΑΛΑΚΤΟΚΟΜΙΚΩΝ ΠΡΟΪΟΝΤΩΝ»

Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 9 «А» клас Янка Купала. Драма «Раскіданае гняздо» Тлумачальная запіска

Грэцка-Беларускі Слоўнік ΕΛΛΗΝΟΛΕΥΚΟΡΩΣΙΚΟ ΛΕΞΙΚΟ

ΑΝΑΠΤΥΞΗ ΠΑΙΧΝΙΔΙΟΥ ΣΟΒΑΡΟΥ ΣΚΟΠΟΥ ΓΙΑ ΤΗΝ ΕΚΜΑΘΗΣΗ ΕΝΝΟΙΩΝ ΑΝΤΙΚΕΙΜΕΝΟΣΤΡΕΦΟΥΣ ΠΡΟΓΡΑΜΜΑΤΙΣΜΟΥ ΣΕ JAVA

Strain gauge and rosettes

ΤΕΧΝΟΛΟΓΙΚΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΚΥΠΡΟΥ ΣΧΟΛΗ ΓΕΩΠΟΝΙΚΩΝ ΕΠΙΣΤΗΜΩΝ ΒΙΟΤΕΧΝΟΛΟΓΙΑΣ ΚΑΙ ΕΠΙΣΤΗΜΗΣ ΤΡΟΦΙΜΩΝ. Πτυχιακή εργασία

Q π (/) ^ ^ ^ Η φ. <f) c>o. ^ ο. ö ê ω Q. Ο. o 'c. _o _) o U 03. ,,, ω ^ ^ -g'^ ο 0) f ο. Ε. ιη ο Φ. ο 0) κ. ο 03.,Ο. g 2< οο"" ο φ.

ΠΑΡΑΜΕΤΡΟΙ ΕΠΗΡΕΑΣΜΟΥ ΤΗΣ ΑΝΑΓΝΩΣΗΣ- ΑΠΟΚΩΔΙΚΟΠΟΙΗΣΗΣ ΤΗΣ BRAILLE ΑΠΟ ΑΤΟΜΑ ΜΕ ΤΥΦΛΩΣΗ

ΙΠΛΩΜΑΤΙΚΗ ΕΡΓΑΣΙΑ. ΘΕΜΑ: «ιερεύνηση της σχέσης µεταξύ φωνηµικής επίγνωσης και ορθογραφικής δεξιότητας σε παιδιά προσχολικής ηλικίας»

ΦΕΡΕ ΕΙΣ ΠΕΡΑΣ ΕΩΣ ΚΑΙ 50+1 ΓΛΩΣΣΙΚΕΣ ΠΡΟΚΛΗΣΕΙΣ ΓΙΑ ΝΑ ΓΙΝΕΙΣ ΕΝΑΣ ΚΟΡΥΦΑΙΟΣ ΠΡΑΚΤΟΡΑΣ


Μελέτη των μεταβολών των χρήσεων γης στο Ζαγόρι Ιωαννίνων 0

HONDA. Έτος κατασκευής

MSM Men who have Sex with Men HIV -

ВЫТОКІ ТЭОРЫІ ТРОПАЎ У АРЭАЛЕ SLAVIA ORTHODOXA

TO ΕΓΧΕΙΡΙΔΙΟ ΓΛΩΣΣΙΚΩΝ ΠΡΟΚΛΗΣΕΩΝ ΤΟΥ ΜΥΣΤΙΚΟΥ ΠΡΑΚΤΟΡΑ

Διπλωματική Εργασία. Μελέτη των μηχανικών ιδιοτήτων των stents που χρησιμοποιούνται στην Ιατρική. Αντωνίου Φάνης

Газета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У добры шлях!

Im{z} 3π 4 π 4. Re{z}

ΠΑΝΔΠΗΣΖΜΗΟ ΠΑΣΡΩΝ ΣΜΖΜΑ ΖΛΔΚΣΡΟΛΟΓΩΝ ΜΖΥΑΝΗΚΩΝ ΚΑΗ ΣΔΥΝΟΛΟΓΗΑ ΤΠΟΛΟΓΗΣΩΝ ΣΟΜΔΑ ΤΣΖΜΑΣΩΝ ΖΛΔΚΣΡΗΚΖ ΔΝΔΡΓΔΗΑ

Μεταπτυχιακή Εργασία: «Διερεύνηση των παραγόντων που επηρεάζουν τη διατήρηση της γεωργικής χρήσης της γης σε περιαστικές περιοχές»

.. ƒ²μ É, Œ. Œ Ï,. Š. μé ±μ,..,.. ³ μ μ, ƒ.. ÒÌ

СУПОЛКА ЯНА-ТРЫ-ЁН : ДА ПЫТАННЯ АКЦЫЯНІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ

ΓΛΩΣΣΙΚΗ ΕΝΑΛΛΑΓΗ, ΑΝΤΑΓΩΝΙΣΤΙΚΕΣ ΓΡΑΜΜΑΤΙΚΕΣ KAI ΔΙΑΓΛΩΣΣΑ: ΑΚΟΜA ΜΙΑ ΔΙΑΣΤΑΣΗ ΤΟΥ «ΚΥΠΡΙΑΚΟΥ».

Ó³ Ÿ , º 3(187).. 431Ä438. Š. ˆ. ±μ,.. ŒÖ²±μ ±,.. Ï Ìμ μ,.. μ² ±μ. Ñ Ò É ÉÊÉ Ö ÒÌ ² μ, Ê

,, 2015


Μνήµη τής ευρέσεως τής τιµίας κεφαλής τού Αγίου Προφήτου, Προδρόµου καί Βαπτιστού Ιωάννου. 2. hlas Byz. / ZR Byzantská tradícia: Am, Vi

ACTA MATHEMATICAE APPLICATAE SINICA Nov., ( µ ) ( (

ΑΡΙΣΤΟΤΕΛΕΙΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΘΕΣΣΑΛΟΝΙΚΗΣ ΤΜΗΜΑ ΟΔΟΝΤΙΑΤΡΙΚΗΣ ΕΡΓΑΣΤΗΡΙΟ ΟΔΟΝΤΙΚΗΣ ΚΑΙ ΑΝΩΤΕΡΑΣ ΠΡΟΣΘΕΤΙΚΗΣ

Τμήμα Πολιτικών και Δομικών Έργων

Η ΠΡΟΣΩΠΙΚΗ ΟΡΙΟΘΕΤΗΣΗ ΤΟΥ ΧΩΡΟΥ Η ΠΕΡΙΠΤΩΣΗ ΤΩΝ CHAT ROOMS

ΣΤΥΛΙΑΝΟΥ ΣΟΦΙΑ

! ҽԗज़ϧљ!!ΐμΐԃ த ໒ ำ!! ǵ թ໒!! ΒǵЬ ठ໒!! Οǵ ٣!! Ѥǵ ᇡ٣!! ϖǵᖏਔ!! Ϥǵණ!!!!! 1 ~ 1 ~

AΡΙΣΤΟΤΕΛΕΙΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΘΕΣΣΑΛΟΝΙΚΗΣ ΠΟΛΥΤΕΧΝΙΚΗ ΣΧΟΛΗ ΤΜΗΜΑ ΠΟΛΙΤΙΚΩΝ ΜΗΧΑΝΙΚΩΝ

Ó³ Ÿ , º 7(205) Ä1268 ˆ ˆŠ ˆ ˆŠ Š ˆ. ƒ ˆˆ μì Ê ³... Ê ±μ, Œμ ± Í μ ²Ó Ò ² μ É ²Ó ± Ö Ò Ê É É Œˆ ˆ, Œμ ± É ƒ ³³ - μ ª Œμ ±, Œμ ±

ттсöттсöттўтссчсчøѓūţşѓф

Εξοικονόμηση Ενέργειας σε Εγκαταστάσεις Δρόμων, με Ρύθμιση (Dimming) ΔΙΠΛΩΜΑΤΙΚΗ ΕΡΓΑΣΙΑ

The Simply Typed Lambda Calculus

Reaction of a Platinum Electrode for the Measurement of Redox Potential of Paddy Soil

þÿ ÀÌ Ä º± µä À ¹ ¼ ½

ΖΩΝΟΠΟΙΗΣΗ ΤΗΣ ΚΑΤΟΛΙΣΘΗΤΙΚΗΣ ΕΠΙΚΙΝΔΥΝΟΤΗΤΑΣ ΣΤΟ ΟΡΟΣ ΠΗΛΙΟ ΜΕ ΤΗ ΣΥΜΒΟΛΗ ΔΕΔΟΜΕΝΩΝ ΣΥΜΒΟΛΟΜΕΤΡΙΑΣ ΜΟΝΙΜΩΝ ΣΚΕΔΑΣΤΩΝ

Δυσκολίες που συναντούν οι μαθητές της Στ Δημοτικού στην κατανόηση της λειτουργίας του Συγκεντρωτικού Φακού

«ΑΝΑΠΣΤΞΖ ΓΠ ΚΑΗ ΥΩΡΗΚΖ ΑΝΑΛΤΖ ΜΔΣΔΩΡΟΛΟΓΗΚΩΝ ΓΔΓΟΜΔΝΩΝ ΣΟΝ ΔΛΛΑΓΗΚΟ ΥΩΡΟ»

Αξιολόγηση της αισθητικής αξίας δασογεωργικών και γεωργικών συστημάτων

P Ò±,. Ï ± ˆ ˆŒˆ Š ƒ ˆŸ. Œ ƒ Œ ˆˆ γ-š Œˆ ƒ ƒˆ 23 ŒÔ. ² μ Ê ². Í μ ²Ó Ò Í É Ö ÒÌ ² μ, É μí±, μ²óï

ΓΕΩΠΟΝΙΚΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙO ΑΘΗΝΩΝ ΤΜΗΜΑ ΑΞΙΟΠΟΙΗΣΗΣ ΦΥΣΙΚΩΝ ΠΟΡΩΝ & ΓΕΩΡΓΙΚΗΣ ΜΗΧΑΝΙΚΗΣ

A research on the influence of dummy activity on float in an AOA network and its amendments

( ) , ) , ; kg 1) 80 % kg. Vol. 28,No. 1 Jan.,2006 RESOURCES SCIENCE : (2006) ,2 ,,,, ; ;

Œ.. ² μ,.. Œ ²μ, ƒ.. μ ±μ,. Ô Ô ², Œ.. ƒê Éμ, Œ.. Œ ² μ *

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας M110. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips

Εγχειρίδιο χρήσης. Πάντα δίπλα σας MT3120. Απορίες; Ρωτήστε τη Philips

HIV HIV HIV HIV AIDS 3 :.1 /-,**1 +332

2?nom. Bacc. 2 nom. acc. S <u. >nom. 7acc. acc >nom < <

Παιδί βαρήκοο ή με διαταραχή στο φάσμα του αυτισμού;

ΧΑΡΑΚΤΗΡΙΣΜΟΣ ΦΑΣΕΩΝ ΣΙΔΗΡΟΥ ΣΕ ΔΕΙΓΜΑΤΑ ΟΡΥΚΤΩΝ ΑΠΟ ΤΟ ΥΠΟΘΑΛΑΣΣΙΟ ΗΦΑΙΣΤΕΙΟ ΚΟΛΟΥΜΠΟ (ΣΑΝΤΟΡΙΝΗ) ΜΕ ΧΡΗΣΗ ΑΚΤΙΝΟΒΟΛΙΑΣ ΣΥΓΧΡΟΤΡΟΥ

(1) A lecturer at the University College of Applied Sciences in Gaza. Gaza, Palestine, P.O. Box (1514).

(2), ,. 1).

þÿ ɺÁ Ä ÅÂ, ±»Î¼ Neapolis University þÿ Á̳Á±¼¼± ¼Ìù±Â ¹ º à Â, Ç» Ÿ¹º ½ ¼¹ºÎ½ À¹ÃÄ ¼Î½ º±¹ ¹ º à  þÿ ±½µÀ¹ÃÄ ¼¹ µ À»¹Â Æ Å

школска 2017/2018. година

ΠΕΡΙΕΧΟΜΕΝΑ. Μάρκετινγκ Αθλητικών Τουριστικών Προορισμών 1

ΣΧΕΔΙΑΣΜΟΣ ΚΑΙ ΕΝΙΣΧΥΣΗ ΤΩΝ ΚΟΜΒΩΝ ΟΠΛΙΣΜΕΝΟΥ ΣΚΥΡΟΔΕΜΑΤΟΣ ΜΕ ΒΑΣΗ ΤΟΥΣ ΕΥΡΩΚΩΔΙΚΕΣ

Ψηφιακό Μουσείο Ελληνικής Προφορικής Ιστορίας: πώς ένας βιωματικός θησαυρός γίνεται ερευνητικό και εκπαιδευτικό εργαλείο στα χέρια μαθητών

CYPRUS UNIVERSITY OF TECHNOLOGY Faculty of Geotechnical Sciences and Environmental Management Department of Environmental Science and Technology

ΠΤΥΧΙΑΚΗ ΕΡΓΑΣΙΑ ΒΑΛΕΝΤΙΝΑ ΠΑΠΑΔΟΠΟΥΛΟΥ Α.Μ.: 09/061. Υπεύθυνος Καθηγητής: Σάββας Μακρίδης

ΙΔΡΥΜΑ. Θεσσαλονίκη, ύλα

РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ. Дыферэнцыяльнае злічэнне функцыі адной зменнай

C.S. 430 Assignment 6, Sample Solutions

þÿ ¼ ¼± Ä Â ÆÅùº  ÃÄ ½

ΑΡΙΣΤΟΤΕΛΕΙΟ ΠΑΝΕΠΙΣΤΗΜΙΟ ΘΕΣΣΑΛΟΝΙΚΗΣ

ΕΘΝΙΚΟ ΜΕΤΣΟΒΙΟ ΠΟΛΥΤΕΧΝΕΙΟ

ΕΚΤΙΜΗΣΗ ΤΟΥ ΚΟΣΤΟΥΣ ΤΩΝ ΟΔΙΚΩΝ ΑΤΥΧΗΜΑΤΩΝ ΚΑΙ ΔΙΕΡΕΥΝΗΣΗ ΤΩΝ ΠΑΡΑΓΟΝΤΩΝ ΕΠΙΡΡΟΗΣ ΤΟΥ

rs r r â t át r st tíst Ó P ã t r r r â

Transcript:

http://dx.doi.org/10.18778/8088-241-6.15 Volha Tratsiak Uniwersytet Warszawski Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета (па матэрыялах да Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй Польшчы) Прадметам працы з яўляюцца дыялектныя варыянты назваў населеных пунктаў Сакольскага павета, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца жыхарамі рэгіёна ў вуснай форме. З увагі на факт, што айконімы з яўляюцца лексічнай групай назваў, якія ўваходзяць у склад мовы і падпарадкоўваюцца фанетычным і марфалагічным нормам гэтай мовы, на аснове дыялектных варыянтаў найменняў можна праследзіць спецыфічныя моўныя рысы характэрныя для даследаванай тэрыторыі. Разгляд асаблівасцей найменняў адбываецца на трох узроўнях: 1. структурным, 2. фанетычным і 3. словаўтваральным. Абшар Сакольскага павета адносіцца да тэрыторыі, якая па сваіх моўных асаблівасцях уваходзіць у склад падляшскага дыялекта. Асновай да яго развіцця паслужыў паўночнакрэсавы дыялект, які сфарміраваўся на гэтай тэрыторыі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага, на базе польскай і беларускай моў [Kurzowa 2007: 187 188]. Дадаткова на моўныя асаблівасці падляшскага рэгіёну мелі ўплыў, з аднаго боку, мазавецкі дыялект, а з другога усходнеславянскія мовы: асабліва беларуская і ўкраінская. Аtlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny прадстаўляе апрацаваныя карты, на якіх пазначаны межы дыяпазону з яў беларуcкай і ўкраінскай моў на тэрыторыі Польшчы. Максімальны заходні ўплыў беларускай мовы, з уласцівымі для яе фанетычнымі асаблівасцямі акання, дзекання і цекання пралягае ад поўначы на поўдзень Падляшскага ваяводства, бярэ свой пачатак ад Аўгустоўскага канала ўздоўж ракі Бярозаўкі праз Супрасль і Нараў да Гайнаўкі, а ад Гайнаўкі напрамую да мяжы з Беларуссю. Частка тэрыторыі, якая знайшлася паміж рэкамі Нараў і Буг, адзначаецца ўплывамі ўкраінскай мовы [AGWB 1980: 122]. Гістарычна-этнічны падзел, які адбыўся на тэрыторыі паміж Аўгустоўскім каналам і ракой Буг, вызначыў ужыванне беларускага дыялекта на поўначы, а ўкраінскага на поўдні. Сакольскі павет, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Беластоцкага ваяводства, апынуўся ў цэнтры абшару, які знаходзіцца пад уплывам беларускіх гаворак.

146 Volha Tratsiak Навуковыя даследаванні на дадзенай тэрыторыі па пытаннях фанетыкі і фаналогіі дыялектнай мовы праводзіліся даследчыкам Феліксам Чыжэўскім, цыкл работ па тапаніміі Беласточчыны падрыхтаваў Міхал Кандрацюк, пытанням мовы, нацыянальнай прыналежнасці, культуры і рэлігіі на польска-беларускім памежжы прысвечаны работы Эльжбеты Смулковай. Матэрыял, выкарастаны ў артыкуле, быў сабраны каля 50 гадоў таму. У 1961 1970 гадах група філалогаў пад кіраўніцтвам Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай па даручэнню Камісіі па ўсталяванні назваў населеных пунктаў і фізіяграфічных абʼектаў, падлягаючай Радзе міністраў Польшчы, праводзіла ў рэгіёне Беластоцкага ваяводства збор тапанімічнага матэрыялу, які пазней паслужыў падрыхтоўцы і друку Слоўніка геаграфічных назваў поўночна-ўсходняй Польшчы. Сабраны матэрыял прадстаўляе фанетычныя запісы назваў геаграфічных аб ектаў (мікратапонімаў), назваў паселішчаў (айконімаў), зарэгістраваных у дыялектных варыянтах. Анкета-апытальнік, на аснове якой адбываўся збор матэрыялаў, складецца з сямі рубрык: 1. парадкавы нумар, 2. назва са спісу карты, 3. характар аб екта, 4. лакалізацыя, 5. дыялектная назва вёскі (у форме Н. скл., Р. скл., М. скл. і ў форме прыметніка), 6. планаваная назва і 7. назвы жыхароў вёскі. Да аналізу ў прадстаўленай рабоце былі выкарыстаны дыялектныя назвы вёсак у форме назоўнага склону. Фактычны матэрыял выбраны асабіста з рукапісных анкет Сакольскага павета і складае 222 адзінкі дыялектных варыянтаў назваў, якія адносяцца да гмін: Гарадок, Карыцін, Крынкі, Кузніца, Сідра, Саколка, Супрасль, Шудзялова, Чорная Беластоцкая, Янаў. 1. Структурныя асаблівасці Па сваёй структуры дыялектныя варыянты назваў населеных пунктаў Сакольскага павета, занатаваныя ў анкетах, прадстаўляюць айконімы простыя, складаныя і састаўныя. Да тыпу простых найменняў адносяцца айконімы, выражаныя адным словам (аднасастаўныя) у форме назоўніка, прыметніка адзіночнага або множнага ліку жаночага, мужчынскага і ніякага роду, зрэдку прыслоўя: Айконімы ў форме назоўніка ж.р. адз.л.: Astry nka, Baraty nščyna, Baχmataŭka, B arv i χa, ʒ enc ólu oŭka, Gabryl éŭščyna, Górščyna, Halaku óŭščyna, Hrybu óŭščyna, Xarónžyχa, Xm eléŭščyna, Jału óŭka, Janu óščyna, Kanataru óŭka, Kli maŭka, Kn azu fka, Krykaŭščyna, Ku z nica, Kum ała, Kum u ółka, Kuróŭščyna, Liščana ja, Lipina, Marχ ełu óŭka, Nav i nka, Nóv inka, Olšy nka, Paha n ica, Padka m ankа, Pap ału óŭka, Parósłaŭka, Pry staŭka, Ramanóŭka, Ruda ŭka, Ru tka, Sakałda, Saku ółka, Sałóm anka, S ek ie rka, S ide rka, S i dra, S i taŭka,

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета... 147 Słu ójka, Stuʒ énčyna, Smalánka, Šac iłóŭka, Talku óŭščyna, Tavali na, Traχ i maŭka, Trys c ánka, Varan i ča, Vas iłu óka, Vu ólka, Vu óŭkuš, Zakáła. Айконімы ў форме назоўніка м.р. адз.л.: Astru óvak, B alystóček, Dvu ór, Kam an iéc, Kory cin, Łápčyn, M éln ik, N émčyn, Pačópak, Ravók. Айконімы ў форме назоўніка н.р. адз. ліку: B erasty é, Bu dno, Čuprynóvo, Dráhle, Dvory sko, Háło, Xvaščévo, Janóvo, Jez ery sko, Krásno, Kupl i sko, Leb éʒ ino, Navaku ólno, Racávo, Rykačévo, Skidlévo, Suróškavo, Šuʒ áłavo, Šumóvo, V erχl és e, Zabru óʒ e, Zagu óre, Zal ı és e, Zamčy sko. Айконімы ў форме назоўніка ў мн.л.: Arłóv iče, Aχ ry maŭcy, Bab`ikı é, Babru óŭniki, B elau sy, B érn ik i, B ilv i nk i, B ilv i ny, B inašy é, Bahón ik i, Bohušy e, Bórk i, Bródy, C iman ı é, C u m ičy, Čap alı é, Harkáv ičy, Haródn ik i, Hólik i, Jurašy é, Juroŭlány, Jacoŭlány, Jhry ły, Kavalı é, K iz elány, Klebánaŭcy, Km iży é, Knyšév iče, Kruhlány, Kry nk i, Kunʒ ičy e, Ku s c incy, Kuχarcey é, Łaz n ı é, Łápičy, Łas i ncy, Łómy, Łu óŭčyk i, Luc v i nk i, Makaŭlčny, M eléškaŭcy, M i lenkoŭce, M i nkaŭcy, Nóm ik i, Padsu tk i, Panátav ičy, Papłáŭcy, Parču óŭcy, Pavéłk i, P irašk ı é, P i saraŭcy, Rudn ik i, San ik ı é, Sáčkaŭcy, S ı erboŭcy, Stawóraŭcy, Staraŭlán a, Sukav i čy, Šastak ı é, Ščasnav ičy, Šču k i, Šymak i, Šy šk i, Taŭčy é, Vajnaχ ı é, Vajtax ı é, Valy ncy, Vanas ółki, Varan án a, Vu ójnaŭcy, Vón aŭcy, Vyzhı é, Vy ludy, Vylu tk i, Zadvu ór n a, Zdrói, Zv iržǯány, Žukı é. Айконімы ў форме назоўніка н.р. мн.л. са старым канчаткам -а [Блінава, Мяцельская 1969: 74]: Kras n án a, Pahóran a, Sakal án a. Айконім ў форме прыметніка: Az ı érsk ija. Айконім ў форме прыслоўя: Vysóko. Складаныя айконімы прадстаўляюць сабою аднаслоўныя назвы, які ўтварыліся ў выніку спалучэння двух асноў лексем, выражаных намінатыўным або атрыбутыўным кампанентам: Белы Сток B alystóček, Белая Гара B ełahu órcy, Белае Балота B ałobłóck e, Доўга/Даўно Сельцы Davas ı élcy, Новае Сяло Navas ı élcy, Новы Надзел Navaʒ ı él. Састаўныя айконімы Сакольшчыны складаюцца з двух слоў, выражаных рознымі відамі падпарадкавальнай сувязі: 1) назоўнік + прыметнік у прэпазіцыі, дапасаваныя ў родзе, ліку і склоне: B ı é ły Łuh, Dóŭhi Łuh, Jelén a Hara, Ju žny O straŭ, Kazłóvy Luh, Lipu óŭ Most, Nóvaje Vóstravo, Starája Hrybu óŭščyna, Stary Šor, Starája Kam ánka, V élk e Az erán a, Z elóny Gaj. 2) назоўнік + атрыбутыўны кампанент выражаны якасным прыметнікам у постпазіцыі, дапасаваныя ў родзе, ліку і склоне: Az arán a Mały ja, C és n isk Máły, C és n isk V élk i, Harčakı é, Du ólnyja, Harčakı é, Hu órnyja, Hl i n išče Małóje, Maláv ičy Du ólnyja, U snaš Gu rny, Razadránka Nóvaja, Razadránka Starája, Zubry ca Malája. 3) назоўнік + прыналежны прыметнік са сцягнутым канчаткам ж.р. у постпазіцыі, дапасаваныя ў родзе, ліку і склоне: Brazu óŭka Karónna, Brazu óŭka Z em ánska, Hl i n išča V élka, Kám anka Nóva, Łasu ósna V élka, Zubry ca V elka.

148 Volha Tratsiak 4) назоўнік + прыметнік са сцягнутым канчаткам ж.р. у прэпазіцыі, дапасаваныя ў родзе, ліку і склоне: Frankóva Budá, Jas onóva Dol ina, O stra Hará, Nóvo Hrybu óŭščyna, Nóva Trys c anóje, S év erno O stravo. 5) назоўнік + сцягнутая форма прыметніка ў прэпазіцыі, адсутнічае дапасаванне ў ліку: Dóŭha S ı élcy. Сярод разгледжанных найменняў значную колькасць складаюць назвы выражаныя атрыбутыўным кампанентам: стары-новы, малы-вялікі, дольны-горны (Starája Kam ánka Kám anka Nóva, Az arán a Mały ja V élk e Az erán a, Harčakı é Du ólnyja Harčakı é Hu órnyja). У дыялектных варыянтах гэтыя назвы ўтвараюць антанімічныя пары, якія выражаны рознымі па канструкцыі мадэлямі. Сюды адносяцца айконімы аднолькавыя па пабудове, калі адна і другая назва складзены па мадэлі назоўнік + прыметнік, напр.: Harčakı é Du ólnyja Harčakı é Hu órnyja, а таксама антанімічныя пары найменняў з адваротным парадкам слоў у словазлучэнні, напр.: Starája Kam ánka Kám anka Nóva. У дыялектных варыянтах састаўных айконімаў, у прыметніках ж.р. і н.р. адз. л. прысутнічае сцягнутая форма канчаткаў, якія ўтварыліся з поўных. Пасля выпадзення інтэрвакальнага j галосныя ў пачатку апынуліся побач. У выніку рэгрэсіўнай або прагрэсіўнай асіміляцыі, а потым зліцця галосных [ibidem: 81 83] утварыліся канчатакі н.р. -е/-о(-а), як у назвах V élk e Az erán a, Nóvo Hrybu óŭščyna, Nóva Trys c anóje і канчатак -а у прыметніках ж.р., напр., Brazu óŭka Karónna, Kám anka Nóva, Frankóva Budá, Jas onóva Dol i na. Сцягнутыя формы прыметнікаў н.р. і ж.р. характэрны беларускім гаворкам Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і часткова Гомельскай абласцям [ibidem]. 2. Фанетычныя асаблівасці Вакалізм. Націскныя галосныя. У дыялектных формах найменняў Сакольскага павета назіраецца з ява свабоднага націску, якая сфарміравалася пад уплывам беларускай мовы: Pry staŭka, Babru óŭniki, Vajtax ı é, можа падаць на розныя склады ў слове, быць рознамясцовым (свабодным) і рухомым: Racávo z Rácava u Rácav i. У пазіцыі пад націскам у назвах Сакольшчыны знаходзяцца галосныя фанемы: i(y), e, a, o, u і два дыфтонгі ı e (y e), u o, якія могуць выступаць як варыянты закрытага ê і ô. Такая сяміфанемная сістэма была апісана Эльжбетай Смулковай [Smułkowa 2002: 92] і закваліфікавана да беларускіх гаворак, якія выступаюць на поўнач ад ракі Нараў, часам сустракаюцца на поўдні ад яе ў пераходных беларуска-ўкраінскіх гаворках і ўяўляюць сабою найбольш распаўсюджаны тып вакалізму [ibidem: 92].

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета... 149 Фанема ı e (y e) зарэгістраваная ў назвах Сакольшчыны выступае пад націскам у сярэдзіне айконіма: Az ı érsk ija, B ı éły Łuh, Davas ı élcy, Navaʒ ı él, S ı érboŭcy, Navas ı élcy, V erχl ı és e, Zal ı és e і ў канцы наймення: Bab`ikı e, C iman ı é, Čap alı é, Harčakı é Du ólnyja, Harčakı é Hu órnyja, Kavalı é, Łaz n ı e, P irašk ı é, San ik ı é, Šastak ı é, Vajnaχ ı é, Vajtax ı é, Vyzhı é, Žuk ı e. Дыфтангічная фанема ı e характэрна гаворкам поўдня Беларусі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Засведчаная дыфтангічная фанема y e, якая выступае у канчатках найменняў пад націскам: B inaš y é, B erast y é, Juraš y é, Km iż y é, Kuχarc y é, можа выступаць як варыянт фанемы закрытага ê, якая па сваім размяшчэнні пры вымаўленні займае сярэдне-верхнюю пазіцыю. Побач галоснага е (пярэдняга рада, сярэдняга пад ёму) закрытае ê вымаўляецца вышэй, а ў пазіцыях пасля зацвярдзелых зычных ж, ч, ш, ц, р нагадвае ы [Блінава, Мяцельская 1969: 29]. Вымаўленне ê (y é) характэрна гаворкам паўночнай часткі Брэсцкай, паўднёвых раёнаў Мінскай і Гродзенскай абласцей, а таксама некаторым раёнам Гомельскай вобласці [ibidem]. Фанема u o выступае пад націскам у закрытых складах, у каранях слоў або ў канчатку прыналежнага прыметніка на месцы этымалагічнага о [ibidem: 32]. Пашырэнне дыфтонга u o супадае з пашырэннем фанемы ı e, прысут насць гэтай фанетычнай з явы ў айконімах Сакольскага павета звязана з уплывам паўднёва-заходніх беларускіх гаворак, суседніх з паўночна-ўкраінскімі дыялектамі (гаворкі Брэсцкай і Гомельскай абласцей). Astru óvak, Babru óŭniki, B ełahu órcy, Brazu óŭka Karónna, Brazu óŭka Z em ánska, Dvu ór, ʒ enc ólu oŭka, Harčakı é Du ólnyja, Halak u óûščyna, Harčakı é Hu órnyja, Hrybu óŭščyna, Jału óŭka, Janu óščyna, Kanataru óŭka, Kum u ółka, Lipu óŭ Most, Łu óŭčyk i, Marχél u óka, Navaku ólno, Novohrybu óŭščyna, Pap ał u óŭka, Parču óŭcy, Słu ójka, Starája Hrybu óŭščyna, Talku óŭščyna, Vas il u oka, Vu ójnaŭcy, Vu ólka, Vu óŭkuš, Zabru óʒe, Zagu óre, Zadvu ór n a. Аканне. Недысімілятыўнае аканне, дзе перад усімі націскнымі галоснымі на месцы а, о, е ваступае кароткае а, адзначаецца як характэрная рыса, уласцівая паўднёва-заходняму беларускаму дыялекту і цэнтральным гаворкам, а таксама беларускай літаратурнай мове. Прысутнасць акання ў гаворках Падляшша з яўляецца вынікам уплыву беларускай мовы: Astry nka, Az arán a Mały ja, B elau sy//b alau sy, B elahu órcy, Brazu óŭka Karónna, Harčak ı é Du ólnyja, Harkáv ičy, Liščanája, Łas i ncy, Nóva Mačáln a, O stra Hará, Parósláka, Padkám anka, Starája Hrybu óŭščyna, Ščasnav ičy, Tavali na, Vajtaχı e, Vanas ólk i, Zubry ca Malája. У выпадку галоснага ę тэндэнцыя да акання ўплывае на абніжэнне артыкуляцыі вуснага элемента і часта артыкулюецца як галосны збліжаны да а: Ščasnav ičy (Szczęsnowicze). Няпоўнае недысімілятыўнае аканне. У канцавым адкрытым складзе ў некаторых айконімах Сакольскага павета фіксуецца захаванне этымалагіч-

150 Volha Tratsiak нага о: Čuprynóvo, Xvaščévo, Janóvo, Krásno, Nóvaje Vóstravo, Navaku ólno, Racávo, Rykačévo, Skidlévo, Suróškavo, Šuʒ áłavo, Šumóvo, Vysóko. Зарэгістраваная з ява характэрная беларускім гаворкам паўднёва-заходняй лініі Радунь Ліда р. Нёман Капыль Слуцк Глуск р. Пціч [ibidem: 36]. З ява паслядоўнага няпоўнага недысімілятыўнага акання была зарэгістравана таксама ў паўночна-мастоўскіх гаворках Беларусі [Хромчанка 2004: 9], якія адносяцца да беларуска-польскіх памежных гаворак. Кансанатызм. У той час, калі вакалічныя з явы разгледжаныя вышэй, былі асаблівасцямі, характэрнымі выключна для беларускай мовы і не патрабавалі дадатковых прыкладаў да іх параўнання, то ў аналізе кансанантычных асаблівасцей, засведчаных у айконімах Сакольскага павета, польская мова выкарыстоўваецца як фон для разгляду фанетычных з яў, характэрных гаворкам даследаванага абшару. Фанема h. Частай фанетычнай з явай аднатаванай у формах дыялектных назваў з яўляецца прысутнасць гука h на месцы польскага g, напрыклад: B ı éły Łuh, B ełahu órcy, Haródn ik i, Hrybu óŭščyna, Dóŭhi Łuh, Jelén a Hará, Jhry ły, Kazłó vy Luh, Kruhla ńy, Novohrybu óŭščyna, O stra Hara, Pahán ica, Starája Hrybu óŭščyna. Вымаўленне агульнапольскіх палатальных зычных ś, ź, ć, dź як палаталізаваных Ü, Ý, Ô, Ã. Айконімы: C és n isk Mały, Kras n án a, Ku s c incy, Ku z nica, фіксуюць фанетычную асаблівасць, якая адбылася пад уплывам беларускай мовы і адлюстравана толькі ў даялектных варыянтах назваў [Kondratiuk 1974: 275]. Пераход f у Í. З ява характэрная ўсім беларускім гаворкам: Traχ imaŭka. Асіміляцыя. Няпоўная рэгрэсіўная асіміляцыя гукаў засведчаная ў назвах: Suróškavo, Vylu tk i, звонкія зычныя ў пазіцыі перад глухімі аглушаюцца. Такога роду асіміляцыя ў беларускіх гаворках назіраецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі за выключэннем гаворак Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і паўднёвай ускраіны Мінскай абласцей [Блінава, Мяцельская 1969: 53]. Адсутнасць прыстаўнога зычнага в. Да фанетычнай асаблівасці беларускай мовы адносіцца наяўнасць прыстаўнога зычнага в у словах, якія пачынаюцца ад каранёвых галосных о, у. Сярод дыялектных найменняў з гэтай з явай зарэгістравная адна назва: Nóvaje Vóstravо, у частцы айконімаў прыстаўны зычны не паявіўся: (o)astrýnka (найменне выступае ў варыянтах), Ju žny O straŭ, O lš ynka, O stra Hará, S év erno (U)O stravo, U snaš Gu rny. Дзеканне. Пераход мяккага зычнага д у ʒ, перад галоснымі пярэдняга рада, а таксама перад мяккім в адносіцца да з явы дзекання: Leb eʒ ino, Navaʒ ı él, Stuʒ énčyna. Асаблівасць гэтая характэрная для ўсіх дыялектаў беларускай мовы, з выключэннем пераходных беларуска-ўкраінскіх гаворак. Падоўжаныя зычныя. Назвы з падоўжанымі зычнымі ўтварыліся пры дапамозе спалучэння: мяккі зычны + ьj [ibidem: 55]. З ява лічыцца найбольш

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета... 151 характэрнай фанетычнай рысай беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы. У назвах Сакольскага павета зарэгістравана дзве такія назвы: V erχl ı és e, Zabru óʒ e. Прысутнасць ў (нескладовага) адзначаецца як асаблівасць, якая характэрная толькі беларускай мове і ўтварылася на месцы былых спалучэнняў въ, вь [СБМ 2011: 39] у канцы слова або перад наступным зычным: Aχry maŭcy, Babru óŭniki, Báχmataŭka, Brazu óŭka Karónna, Brazu óŭka Z em ánska, Halak u óŭščyna, Hrybu óŭščyna, Xm eléŭščyna, Gabryléŭščyna, Jału óŭka, Juroŭlány, Ju õny O straŭ, ʒ enc olu óŭka, Kanataru óŭka, Klebánaŭcy, Krykaŭščy na, Kur oŭščyna, Lipu óŭ Most, Łu óŭčyk i, Makaŭlány, Marχelu óŭka, M eléškaŭcy, M i lenkoŭce, M i nkaŭcy, Novohrybu óŭščyna, Pap ału óŭka, Papłáŭcy, Parósłaŭka, Parču óŭcy, P i saraŭcy, Pry staŭka, Ramanóŭka, Rudáŭka, Sačkaŭcy, S ı érboŭcy, S i taŭka, Starája Hrybu óŭščyna, Staraŭlán a, Stawóraŭcy, Šac iłóŭka, Talku óŭščyna, Traχi maŭka, Vón aŭcy, Vu ójnaŭcy. Таксама гук ў узнік на месцы былых спалучэнняў рэдукаваных з л, ъл, ьл у пазіцыі паміж зычнымі: Dóŭhi Łuh, Taŭčy e, Vu óŭkuš. Прысутнасць поўнагалосся. Прысутнасць дадзенай з явы звязана з развіццём ва ўсходнеславянскіх мовах праславянскіх груп *tǎrt, *tǎlt, *tĕrt, *tĕlt [Kondratiuk 1974: 270 271]: Dóŭhi Łuh, Parósłaŭka, Sałóm anka (параўнайце з афіцыйнымі назвамі: Długi Ług, Przesławka, Słomianka). Метатэза. Перастаноўка гукаў альбо складоў у слове, зарэгістраваная адна назва: Vanas ólki< Navas ólk i. 3. Словаўтваральныя асаблівасці Словаўтваральная сістэма дыялектых форм айконімаў Сакольскага павета характарызуецца найменнямі, утворанымі, галоўным чынам, суфіксальным спосабам, рэдка прэфіксальна-суфіксальным. Сярод гэтых айконімаў можна вылучыць розныя тапанімічныя тыпы [Белорусская ономастика 2012: 257], якія маюць супольныя граматычныя асаблівасці, або спалучае іх характар утварэння. Да першага тыпу адносяцца назвы, утвораныя пры дапамозе фармантаў: -ičy (-ičye); -iče, -ščyna (-ovščyna), -aŭcy//-oŭce, -aŭka (-oŭka), -any, -ovo (-avo)//-evo, -yχa//-iχa і адносяцца да айконімаў адантрапанімічнага і апелятыўнага паходжання. Групу другога тыпу склалі айконімы, утвораныя пры дапамозе старарускага суфікса (-jе), найменні ўтвораныя ад прыназоўнікавых словазлучэнняў з суфіксам -je і назвы, утвораныя прэфіксальным спосабам. Трэці тып спалучае назвы дэмінутыўнага характару, якім характэрны суфіксы: -ес, -ka, -ak, -ok. Кожны з пералічаных фармантаў разглядаецца асобна.

152 Volha Tratsiak Першы тапанімічны тып. Суфіксы -ičy (-ičye), -iče суадносяцца з айконімамі адантрапанімічнага тыпу. Дыялектныя варыянты фармантаў -ičy (-ičye), -iče адносіцца да агульнаславянскага суфікса -*itj- [Бірыла, Лемцюгова 1973: 4], распаўсюджанасць якога з неаднолькавай інтэнсіўнасцю адзначаецца ва ўсіх славянскіх мовах [ibidem]: Arłóv iče, C u m ičy, Harkáv ičy, Knyšév iče, Kunʒ ičy é, Łápičy, Maláv ičy Du ólnyja, Pan atáv i čy, Sukav i čy, Ščasnav ičy. Варыянт суфікса -iče ў айконімах Сакольскага павета мог сфарміравацца яшчэ ў старажытныя часы пад уплывам польскай мовы [Kondratiuk 1974: 272]. Суфіксы -ščyna, -ovščyna утвараюць групу найменняў, якія адносяцца да назваў спадчынных уладанняў [Бірыла, Лемцюгова 1973: 43]: Baraty nščyna, Halak u óŭščyna, Hrybu óŭščyna, Xm eléŭščyna, Gabryl éščyna, Górščyna, Janu óščyna, Krykáščy na, Kuróŭščyna, Nóvo Hrybu óŭščyna, Starája Hrybu óŭščyna, Stuʒ énčyna, Talku óŭščyna. Айконімы такога тыпу распаўсюджаны на тэрыторыі Украіны, Расіі, Беларусі і Польшчы. Пад уплывам польскай мовы сфарміраваўся варыянт суфікса -ščyzna [ibidem], які пашыраны на тэрыторыі Польшчы і на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей выступае ў афіцыйных назвах населеных пунктаў. У дыялектных найменнях Сакольшчыны зарэгістраваныя адзіночныя выпадкі з фармантам -ščyzna. Суфіксы -aŭcy/-oŭce, -су (-ce) утварыліся на месцы праславянскага -*ov- -ьci, -*ьсі [ibidem] і суадносяцца з назвамі антрапанімічнага паходжання: Aχry maŭcy, Klebánaŭcy, Ku s c incy, M eléškaŭcy, M i lenkoŭce, M i nkaŭcy, Sáčkaŭcy, Vu ójnaŭcy, Vonáŭcy, а таксама сфарміраваных на базе апелятываў: B ełahu órcy, Davas ı élcy, Łas i ncy, Navas ı élcy, Papłáŭcy, P i saraŭcy, S ı érboŭcy, Stawóraŭcy, Valy ncy. Беларускім марфемам гэтай групы: -aŭcy/ -oŭce адпавядаюць польскія суфіксы -owce, -ce. Варыянты з фармантам -ce, на тэрыторыі Сакольскага павета, маглі сфарміравацца пад уплывам польскай мовы. Суфікс -oŭka адносіцца да тапонімаў адантрапанімічнага і адапелятыўнага ўтварэння [ibidem: 40], вядомы на тэрыторыі Расіі як суфікс -ovka, на тэрыторыі Польшчы -ówka. Сярод дыялектных айконімаў Сакольшчыны фіксуюцца назвы антрапанімічнага паходжання: ʒ enc olu óŭka 1, Kli maŭka, Marχ elu óŭka, Ramanóŭka, Traχ i máka, Vas ilu óŭka і варыянты з суфіксам -aŭka (-oŭka) у назвах апелятыўнага паходжання: Brazu óŭka Karónna, Brazu óŭka Z em ánska, Báχmataŭka, Jału óŭka, Kanataru óŭka, Pap ału óŭka, Parósłaŭka, Pry staûka, Rudáŭka, S i táka, Šac iłóŭka. Суфіксы -an a/-any адносяцца да адтапанімічнай мадэлі ўтварэння: Az arán a Mały ja, Juroŭlány, Jacoŭlány, K iz elány, Kras n án a, Kruhlány, Makaŭlány, Pahóran a, Sakal án a, Staraŭlán a, Varan án a, V élk e Az erán a, Zv iržǯány//zv iržǯán a. Найменні з такімі фармантамі сканцэнтраваныя на беларуска-літоўскім і беларуска польскім памежжы. На фарміраванне такога 1 Назва магла ўзнікнуць на базе апелятыўнага асабовага імя.

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета... 153 тыпу айканімічных мадэляў маглі мець уплыў як беларускія антрапанімічныя формы на -an, так і літоўскія з асновай на -onis, -énas [Лемцюгова 1970: 142 143]. Суфіксы -ovo, (-avo)/-evo характэрныя назвам: Čuprynóvo, Xvaščévo, Janóvo, Jas onóva Dol i na, Nóvaje Vóstravo, Racávo, Rykačevo, S év erno (U) O stravo, Skidlévo, Suróškavo, Šumóvo, Šuʒ áłavo, адносяцца да айконімаў прыналежнага ўтварэння, выражаных значэннем пасесіўнасці 2. Суфікс -iχa/-yχa, перш за ўсё, быў характэрны назвам рэк, урочышчаў, мог выступаць у апелятывах, акрэсліваючы розныя ўласцівасці вады, глебы, фаўны [Бірыла, Лемцюгова 1973: 54] і г.д. На даследаванай тэрыторыі фіксуецца адзін такі айконім B arv iχa, які суадносіцца з назвай ракі, што знаходзіцца недалёка паселішча. Апрача гэтага суфікс -iχa/-yχa можа выступаць у найменнях антрапанімічнага паходжання, якія ўтварыліся ад назвы жонкі па мужу. У матэрыялах Сакольскага павета засведчана адна такая назва Xaro nžyχa. Другі тапанімічны тып. Старарускі суфікс -je зарэгістраваны ў дыялектных назвах Сакольшчыны, утвораных суфіксальным спосабам: B erast y é. Найменне адапелятыўнага паходжання. На тэрыторыі Сакольскага павета зарэгістравана адна такая назва. Cуфіксальны спосаб утварэння ад прыназоўнікавых словазлучэнняў з суфіксам -je праяўляецца ў назвах, утвораных па мадэлі: прыназоўнік + назоўнік + суфікс (-je): za + brod(em) + je, дзе канчатак -em выпадае, а d перад е пераходзіць у ʒ Zabru óʒ e. Па аналогіі ўтварыліся: za + gar(oj)+je Zagu óre, za + les(аm)+je Zal ı és e з агульным значэннем месца. У анкетах засведчана толькі тры такія айконімы і адна назва ўтвораная спосабам складання дзвюх асноў + jе: V erχl ı es e. Прэфіксальны спосаб утварэння адзіночны выпадак айконім Zaka la. Трэці тапанімічны тып. Найменні, утвораныя пры дапамозе суфіксаў з дэмінутыўным значэннем: Суфіксы -ak (-ok); -ka: Astru óvak, Astry nka, Nav i nka, Olšy nka, Ravók, Ru tka, Sałóm ankа, S ek iérka, Smalánka, Trys c ánka, Vu ólka. Суфікс -kaў айконімах апелятыўнага паходжання можа выражаць дэмінутыўную форму [Лемцюгова 1970: 82], або выконваць функцыю словаўтваральнага сродка, як у найменні Nav i nka. Дэмінутыўны суфікс -ес у айконімах Ahu lec, Kam an éc можа выступаць у памяншальна-ласкальнай функцыі, або выконваць субстантывуючую функцыю [ibidem: 95]. У польскай айканіміі гэты тып суфікса з яўляецца непрадуктыўным. Сярод дыялектных назваў засведчана толькі 2 назвы. 2 Такога тыпу марфемы шырока вядомыя ў тапаніміі Польшчы. У дыялектах могуць выступаць як варыянт акаючых гаворак, у вымаўленні супадаць з вымаўленнем -ova. Варыянт суфікса -аvo мог утварыцца на грунце няпоўнага недысімілятыўнага акання.

154 Volha Tratsiak Разгляд дыялектных варыянтаў айконімаў Сакольскага павета, які асноўваўся на рукапісных дакументах, паказаў, што варыянты назваў населеных пунктаў, якія ўжываюцца жыхарамі даследаванай тэрыторыі, у вуснай форме захоўваюць усе фанетычныя і марфалагічныя прызнакі, характэрныя дыялектнай мове Сакольшчыны. З явы, засведчаныя ў найменнях, адлюстроўваюць шматгадовыя моўная кантакты і дазваляюць уявіць моўныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі гэтага рэгіёна. Асаблівы ўплыў на дыялектыя формы найменняў Сакольскага павета аказалі беларуская мова і беларускія дыялекты, якія, галоўным чынам, праявіліся на фанетычным узроўні: свабодны націск, аканне, дыфтангічная рэалізацыя галосных і інш. Фанетычныя рысы, характэрныя гаворкам Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, адзначыліся ў большай ступені, паколькі даследаваная тэрыторыя непасрэдна мяжуе з імі. Библиография Белорусская ономастика.топонимика, 2012, ред. Анна Михайловна Мезенко, Минск. Бірыла Мікалай Васілевіч, Лемцюгова Валянціна Пятроўна, 1973, Анамастычныя словаўтваральныя элементы ва ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. (Адантрапанімічныя айконімы), Мінск. Блінава Эвеліна Данілаўна, Мяцельская Еўдакія Сцяпанаўна, 1969, Беларуская дыялекталогія, Мінск. Лемцюгова Валянціна Пятроўна, 1970, Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населяных пунктаў Мінскай вобласці, Мінск. Сучасная беларуская мова, 2011, рэд. Ларысы Мiкалаеўны Грыгор евай, Мінск. Хромчанка Альбіна Рышардаўна, 2004, Паўночна-мастоўскія гаворкі: арэальная, генетычная і тыпалагічная характарыстыка, Мінск. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, 1980, t. 1, pod red. Stanisława Glinki, Antoniny Obrębskiej-Jabłońskiej i Janusza Siatkowskiego, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk. Kondratiuk Michał, 1974, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk. Kurzowa Zofia, 2007, Ze studiów nad polszczyzną kresową. Wybór prac, Kraków. Smułkowa Elżbieta, 2002, Białoruś i pogranicza. Studia o języku i społeczeństwie, Warszawa.

Асаблівасці дыялектных назваў населеных пунктаў Сакольскага павета... 155 Volha Tratsiak Features of dialect place names of Sokolka (materials for the Dictionary geographical names of North-Eastern Poland) (Summary) In the article there are 222 place names of Sokolka district registered in dialectal variants. The material used for the study constituted survey manuscripts made for The Dictionary Of North- Eastern Poland Place Names, which were collected by a team of philologists, leaded by Professor Antonina Obrebska-Jablonska, arranged by the Commission of Determining the Place and Object Names at the Office of the Council of Ministers of the Republic of Poland in 1961 1970. Dialectal forms of oyconyms analysis was carried out on three levels: structural, phonetic and formative. The study shows that the dialectical variants of place names of the Sokolka district, registered in source materials, were used by the inhabitants of the test area, in spoken variants maintaining phonetic and morphological characteristics typical for the dialect of the test area. Particular impact on dialect variants of names had Belarusian language and its dialects. These influences were primarily observed at the level of phonetics: variable accent, vowel reduction, a diphtong like pronunciation of certain vowels et al. However, at the formative level, the big influence on the construction of oyconyms models had also other East Slavic languages. Słowa kluczowe: ojkonimy, gwarowe nazwy miejscowości, gwara sokólska, polsko- -białoruskie pogranicze. Key words: oyconyms, dialectal place names, Sokolka dialect, the Polish-Belarusian borderland.